Вы тут

У Віцебскім музеі прэзентавалі начную экскурсію


У Віцебскім абласным музеі Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова прэзентавалі начную экскурсію. Першымі яе ўбачылі журналісты, усе ахвотныя змогуць стаць удзельнікамі цікавага «падарожжа ў мінулае» ў найбліжэйшы час.


Аўтар ідэі незвычайнай экскурсіі — галоўны захавальнік фондаў Дзяніс Якаўлеў — паказаў экскурсантам тое, што захоўваецца ў музеі. У тым ліку і асабістыя рэчы, дакументы Міная Піліпавіча. Незвычайнасці такому знаёмству надавала тое, што ўсё праходзіла ў цемры, са свечкамі ў руках. І раптам можна было ўбачыць «двайніка» Героя. А ў іншай зале — чырвонаармейца, які стаяў на пасту. Гэтыя жывыя «экспанаты», якіх адразу і не ўбачыш з-за адсутнасці нармальнага асвятлення, сталі сюрпрызам.

Акрамя іншага, наведвальнікам паказалі кадры з дакументальнага фільма пра легендарнага чалавека. Дарэчы, яго прыёмны сын Расціслаў у 1971 годзе напісаў сцэнарый для мастацкага фільма «Бацька» — пра Шмырова. І нават сыграў там эпізод. Расказалі і пра тое, што Мінаю Піліпавічу пасля вызвалення Віцебска камандаванне 50-й арміі падарыла аўтамабіль. Але ён перадаў яго ў дзіцячы дом.

А яшчэ экскурсанты адказвалі на пытанні. Напрыклад, пра рэцэпты, што з'явіліся падчас Першай сусветнай вайны. Тады салдаты, напрыклад, прыдумалі апускаць у кацялок з кіпнем нейкі прадукт, загорнуты ў кавалак бінту. Што гэта было? Здаецца, аматары гарбаты павінны ведаць адказ... Дарэчы, Першая сусветная згадваецца невыпадкова. Шмыроў тады стаў поўным Георгіеўскім кавалерам. У парку музея тым, хто прыйдзе на начную экскурсію, прапануюць наведаць і партызанскую зямлянку...

Паводле слоў кіраўніцы ўстановы культуры Ірыны Шышковай, у музеі пастаянна ладзяцца цікавыя акцыі. Напрыклад, экскурсантам вельмі спадабаліся такія мерапрыемствы, як «Партызанскае вяселле», «Партызанская ёлка», «Дзень да пачатку вайны», «Жывыя шахматы», гульня «Старонкі ваеннай гісторыі», розныя квэсты... Паралельна тут актыўна займаюцца вывучэннем гісторыі партызанскага руху на Віцебшчыне, пошукам месцаў пахавання і ўстанаўленнем лёсаў партызан, салдат і афіцэраў Чырвонай арміі.

Дарэчы, у 2019 годзе музей адзначыць 50-гадовы юбілей з дня свайго адкрыцця.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Са свечкай... у музей

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.