Вы тут

У ВНУ абвешчаны дадатковы набор на вакантныя бюджэтныя месцы


Адпаведную інфармацыю трэба шукаць на сайтах вышэйшых навучальных устаноў.


Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы абвясціў дадатковы набор на дзённую бюджэтную форму навучання на спецыяльнасць "фізіка" (навукова- педагагічная дзейнасць), дзе засталіся незапоўненыя 12 вакантных месцаў.

У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі вакантныя месцы ёсць на спецыяльнасці "землеўпарадкаванне".

У Мазырскім педуніверсітэце дадатковы набор будзе праводзіцца на спецыяльнасцях "фізіка і інфарматыка" з прысваеннем кваліфікацыі  "выкладчык"  (8 вакантных месцаў) і "прафесійнае навучанне" (будаўніцтва) з прысваеннем кваліфікацыі "педагог-інжынер"( 6 вакантных месцаў).

У Полацкім дзяржаўным універсітэце - на спецыяльнасцях "машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў" (3 месцы), "прамысловая электроніка" (3 месцы) і "радыётэхніка" (праграмуемыя радыёэлектронныя сродкі)- 9 месцаў

10 незапоўненых месцаў засталіся і ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце на спецыяльнасці "вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў" (тэхналогія і менеджмент)

У Беларускім дзяржаўны ўніверсітэце транспарту абітурыентаў чакаюць на спецыяльнасцях "арганізацыя перавозак і кіраванне на рачным транспарце " (4 вакантныя месцы) і "будаўніцтва чыгункі і пуцявая гаспадарка" (1 месца).

Шмат незапоўненых бюджэтных месцаў засталося ў Беларуска-Расійскім дзяржаўным універсітэце : спецыяльнасць "тэхналогія машынабудавання"- 7 месцаў, "тэхналагічнае  абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці"- 17 месцаў, "абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці"- 13 месцаў, "аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей"- 6 месцаў, "пад'ёмна-транспартныя, будаўнічыя, дарожныя машыны і абсталяванне"- 15 месцаў. 

Прыём дакументаў у рамках дадатковага набору для ўдзелу ў конкурсе на бюджэтныя месцы будзе ажыццяўляцца з 30 ліпеня па 1 жніўня.

Нагадаем, што мінімальныя балы па прадметах ЦТ, з якімі можна паступаць у рамках дадатковага набору, не зніжаюцца! Яны такія ж, як і мінімальныя балы, устаноўленыя для асноўнага набору. На вакантныя бюджэтныя месцы змогуць прэтэндаваць абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе пры паступленні ў іншыя ВНУ, але маюць на руках патрэбныя сертыфікаты або паступалі на іншыя спецыяльнасці ў тую ж ВНУ. Акрамя таго, удзельнічаць у конкурсе могуць грамадзяне Украіны і асобы без грамадзянства, якія пражывалі на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей і прыбылi ў Рэспублiку Беларусь для атрымання дазволаў на часовае або пастаяннае пражыванне, у выпадку прадастаўлення імі дакументаў, якія пацвярджаюць іх пражыванне і навучанне на вышэйзгаданых тэрыторыях.

Залічэнне ў рамках дадатковага набору адбудзецца да 3 жніўня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.