Вы тут

Арт-аб'екты на варце чысціні


Іх пачалі рабіць на Гродзенскім заводзе па ўтылізацыі і сарціроўцы адходаў. Першая сметніца з'явілася ў вобразе ветлівага джэнтльмена, які гатовы зняць капялюш перад тымі, хто не смеціць і правільна ўтылізуе адходы. Гэты факт не застаўся па-за ўвагай не толькі гараджан, але і шматлікіх турыстаў. Каля сметніцы сталі рабіць сэлфі і выкладваць у інтэрнэт.


На завод сталі паступаць прапановы з розных куткоў краіны і Расіі. Некаторымі эскізамі вытворцы зацікавіліся. Так, у горадзе з'явілася дама з сабачкам, а за ёй і вясёлы дворнік. Усяго ўстанавілі 18 сметніц-інсталяцый. Кажуць, што іх перадалі на баланс горада як малыя архітэктурныя формы.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.