Вы тут

Больш за 22 тысяч выбухованебяспечных прадметаў абясшкодзілі сапёры летась


Больш за 22 тысячы выбухованебяспечных прадметаў на тэрыторыі Беларусі абясшкодзілі летась рухомыя групы размінавання. Больш за ўсё смяротна небяспечных "сюрпрызаў" з часоў Вялікай Айчыннай вайны было знойдзена і нейтралізавана ў Докшыцкім, Талачынскім, Асіповіцкім і Лагойскім раёнах. Гэтая лічба была агучана падчас збора па размініраванні з начальнікамі інжынерных служб камандзірамі воінскіх часцей інжынерных войскаў і прадстаўнікамі ваенных камісарыятаў, які прайшоў сёння ў 2-й інжынернай брыгадзе.


- Самы вялікі "ўлоў" быў у раёне чыгуначнай станцыі Круляўшчызна. Там быў знойдзены былы склад артылерыйскіх боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Мясцовыя жыхары расказалі, што ў 1941-м падчас адступлення чырвонаармейцы склад падпалілі, але пайшоў дождж, і ён патушыў агонь. Калі ў 1944-м адступалі немцы, то яны падарвалі гэты склад, з-за чаго шмат снарадаў разляцелася па мясцовасці. Летась там было знішчана каля 13 тысяч небяспечных прадметаў, - зазначыў начальнік інжынерных войск Узброеных Сіл палкоўнік Андрэй Куракоў.

А першага лістапада летась у 2-й інжынернай брыгадзе была створана адмысловая процімінная служба. Яна прызначана рыхтаваць спецыялістаў па размініраванні і ачыстцы мясцовасці, аб'ектаў і акваторыі ад выбухованебяспечных прадметаў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.