Вы тут

Як прайшло закрыццё «Славянскага базару-2019»


У ноч на 16 ліпеня ў Віцебску прайшло афіцыйнае закрыццё «Славянскага базару-2019»: значна менш пафаснае, чым цырымонія адкрыцця, але таксама з «фанерай» і дзіўным падборам артыстаў.


Напрыклад, у праграме канцэрту расійская тэлевядучая і спявачка Вольга Бузава суседнічала з інструментальным «Церам-квартэтам» і ансамблем віцебскіх балалаечніц, а прывітанне з дыскатэкі пачатку 2000-х Саша Папоў — з пераможцай опернага конкурсу Ксеніяй Дзежневай.

Пераможца конкурсу маладых выканаўцаў Адзільхан Макін з Казахстана атрымаў у дадатак да Гран-пры спецыяльную прэмію Прэзідэнта Беларусі «Славянская Надзея» (за лепшае ўвасабленне славянскай тэмы) і на радасцях яшчэ раз выканаў конкурснае «Возера надзеі». Усім астатнім канкурсантам пажадалі зноў вярнуцца на віцебскую сцэну і скарыць публіку.

Экс-салістка шведскага гурта «Ace of Base» Джэні Бергрэн, «Сурганава і аркестр», украінскі спявак Melovin, юная вучаніца Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Ул.Мулявіна Маша Жыліна, яшчэ шэраг выканаўцаў выступалі жыўцом, а вось некаторыя іншыя, даволі вядомыя артысты, не грэбавалі фанаграмай, нават не стараючыся стварыць ілюзію спеваў... Хіба што правераная старая гвардыя — Іна Афанасьева, Сасо Паўліяшвілі, Тамара Гвердцытэлі, Аляксандр Маршал, Надзея Кадышава — ішла ў публікі на ўра.

Атрымаўся такі сабе музычны вінегрэт, у якім розныя артысты і вядучыя так хутка змянялі адзін аднаго, часам мяняючы ролі, што ніякай агульнай ідэі ўлавіць не выходзіла. Хіба што адначасова сум і радасць ад таго, што фестываль нарэшце скончыўся.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.