Вы тут

«Шчыт і меч» на варце кемлівасці


У сценах Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў на мінулых выхадных прайшоў XV міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях. Барацьбу за кубак пераможцы вялі 38 камандаў моладзі з Беларусі, Расіі і Украіны, якія аб'ядналі каля 300 чалавек. Дружыны з сілавых і грамадзянскіх ВНУ спаборнічалі асобна.


Турнір уключаў у сябе дзве гульні — «Эрудыт-квартэт», максімальна набліжаную да класічнай «Сваёй гульні», і «Што? Дзе? Калі?»

— У нашай камандзе шэсць удзельнікаў, сярод якіх дзве дзяўчыны і чатыры хлопцы. Усе яны старшакурснікі, — зазначыў выкладчык кафедры крымінальна-выканаўчага права Самарскага юрыдычнага інстытута Федэральнай службы выканання пакаранняў Расіі маёр Дзмітрый Адылін. — У Расіі мы пастаянна ўдзельнічаем у падобных спаборніцтвах, але ў нас яны звязаны з тэматыкай сілавых структур. Тут жа трэба быць даволі дасведчаным у многіх сферах жыцця — мастацтве, біялогіі, гісторыі, культуры, спорце, дакладных навуках... І канешне, добра разважаць лагічна — часам правільныя адказы на некаторыя пытанні можна вывесці менавіта такім шляхам.

Але ці не падобна гэта на паб-квізы, вельмі папулярныя апошнім часам?

— У нас фармат крыху іншы, — тлумачыць член аргкамітэта спаборніцтваў Васіль Ядчанка. — Квіз — гэта аблегчаны варыянт «Што? Дзе? Калі?» для тых, хто хоча не толькі паспаборнічаць, але і пазабавіцца. Мы ж прытрымліваемся класічнага кірунку. І трэба сказаць, што нават трапляюць на нашы спаборніцтвы часта праз адборачныя гульні. Напрыклад, сёлетняя квота ад Мінска — восем камандаў, а спачатку заяўлялася сямнаццаць.

Турнір «Шчыт і меч» праводзіўся пры падтрымцы Беларускай лігі інтэлектуальных камандаў. Ёй жа гэтыя спаборніцтвы былі прызнаны найлепшымі па выніках мінулага сезона. Сёлета статус павышаны — турнір выводзіць на чэмпіянат Беларусі па інтэлектуальных гульнях і на адпаведны Кубак Еўропы.

Сярод сілавых вышэйшых навучальных устаноў уладальнікам прызавога кубка стала каманда Акадэміі МУС. У сталічных курсантаў гэта ўжо чацвёртая запар
перамога.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Прэв'ю: amia.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.