Вы тут

Новае паштовае аддзяленне адкрылася ў сталіцы


Сёння ў Мінску расчыніў свае дзверы новы пункт па аказанні паслуг паштовай сувязі. Ён атрымаў нумар 76 і месціцца ў жылым мікрараёне «Маяк Мінска».


У цырымоніі прынялі ўдзел генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч і кіраўнік справамі адміністрацыі Першамайскага раёна Аляксей Ванкевіч.

— Сёння ў Мінску працуюць 149 аддзяленняў паштовай сувязі, — сказала Святлана Юркевіч. — Раней мясцовыя жыхары хадзілі ў іншае аддзяленне, якое размешчана на процілеглым баку праспекта Незалежнасці. Сталіца расце, павялічваецца і колькасць паштовых адпраўленняў. Наша задача — абслужыць кліента хутка і якасна. Таму і было прынята рашэнне адкрыць новае аддзяленне.

Аляксей Ванкевіч зазначыў, што «Маяк Мінска» — жылы квартал, які хоць і малады па мінскіх мерках, але ўжо мае істотную колькасць насельніцтва і хутка развіваецца. На прамую лінію адміністрацыі Першамайскага раёна неаднаразова звярталіся мясцовыя жыхары, каб у іх адкрылі пункт, які б аказваў паслугі паштовай сувязі.

Новае паштовае аддзяленне гатова абслугоўваць да 20 тысяч чалавек. Прыём і выдачу паштовых адпраўленняў, рэалізоўваць прадукцыю, прымаць паштовыя пераводы і выплочваць пенсіі і дапамогі тут будуць шэсць дзён на тыдзень — з панядзелка па суботу ўключна. Дастаўка будзе ажыццяўляцца ў тры мікрараёны адразу — «Маяк Мінска», «Магістр» і Вялікую Сляпянку.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.