Вы тут

Школа для цяжарных. Мiнiстэрства аховы здароўя i МАМА PRO запускаюць новы праект


Усе будучыя бацькi ў Беларусi атрымаюць магчымасць прайсцi навучанне i падрыхтавацца да родаў у анлайн-рэжыме. Такую сучасную альтэрнатыву звычайным адукацыйным мерапрыемствам прапанавала Мiнiстэрства аховы здароўя сумесна з праектам МАМА PRO. Анлайн-школа абсалютна бясплатная i дапаможа будучым бацькам бяспечна атрымаць якасныя веды.


Сёння эпiдэмiялагiчная сiтуацыя ў краiне i праблема распаўсюджання каранавiруса непакояць многiх. Для здароўя i бяспекi будучых мам i тат вырашана адмянiць адукацыйныя афлайн-мерапрыемствы для цяжарных. I на змену iм прыйшла альтэрнатыва — анлайн-школа ад праекта МАМА PRO. Будучыя бацькi змогуць атрымаць якасныя веды пра роды, здароўе бацькоў i немаўляцi, прафiлактыку неiнфекцыйных хвароб.

— Анлайн-школа дазволiць усiм будучым бацькам у любым пункце нашай краiны, не выходзячы з дому, бясплатна атрымаць якасную i правераную медыцынскую iнфармацыю аб сучасных падыходах вядзення цяжарнасцi i родаў ды дасць магчымасць задаць любыя пытаннi вядучым спецыялiстам у галiне акушэрства i гiнекалогii, а таксама развеяць страхi i мiфы.

Анлайн-навучанне ўжо даступнае для мам i тат на сайце www.mamapro.by. Акрамя курсаў i карысных матэрыялаў, арганiзатары распрацавалi тэставы кантроль ведаў. Пасля прагляду вiдэакурсаў будучыя мамы змогуць прайсцi тэст, паказаць вынiк свайму доктару ў жаночай кансультацыi i атрымаць афiцыйную адзнаку аб праходжаннi школы здароўя ў абменную картку.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.