Вы тут

Як гродзенскiя педагогi распаўсюдзiлi свой вопыт у вiртуальнай прасторы


З-за складанай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi ўзнiкла патрэба ў новай форме навучання. Так быў створаны гарадскi адукацыйны партал, дзе педагогi дзялiлiся сваiмi напрацоўкамi i тлумачылi новыя тэмы па многiх прадметах. У праекце ўдзельнiчалi найлепшыя педагогi горада, якiя рыхтавалi пераможцаў прадметных алiмпiяд i самi станавiлiся лаўрэатамi розных конкурсаў.


Для многiх школьнiкаў такая падтрымка аказалася вельмi сваечасовай, бо памагла пазбегнуць «прабелаў» у вывучэннi тых цi iншых прадметаў i атрымаць высокi бал пры атэстацыi за апошнюю чвэрць. На партале размешчаны матэрыялы заняткаў па хiмii, бiялогii, фiзiцы, гiсторыi Беларусi i сусветнай гiсторыi, беларускай i рускай мовах, iнфарматыцы. Гэтыя ўрокi, лiчаць арганiзатары, дапамогуць замацаваць веды, якiя спатрэбяцца i на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi.

— У гэтым напрамку мы пайшлi па просьбе бацькоў. Напачатку партал планаваўся як платформа для таго, каб прапанаваць нешта цiкавае школьнiкам, але потым арганiзавалi i такiя вiдэаўрокi, — паведамiла намеснiк начальнiка аддзела адукацыi Гродзенскага гарвыканкама Алена Пахомава.

Вiртуальныя заняткi прыйшлiся даспадобы не толькi школьнiкам. Работай сваiх калег зацiкавiлiся i педагогi. Для маладых настаўнiкаў гэта яшчэ i магчымасць павысiць сваё майстэрства, пераняць вопыт.

Настаўнiк распрацоўвае ўрок, тую частку, якая датычыць новай тэмы, гэта 7—15 хвiлiн. Аператар здымае гэту частку на вiдэа, пасля ролiк манцiруецца i выкладваецца як на сам партал, так i на тэматычны YouTube-канал. Пры гэтым увесь працэс, ад распрацоўкi ўрока да апублікавання гатовага матэрыялу, суправаджаецца кансультацыйнай падтрымкай метадычнага работнiка, — растлумачыла Алена Пахомава.

Настаўнiкi iмкнуцца, каб гэта было i даступна, i цiкава. Вiдавочна, што новы партал атрымаў папулярнасць у гродзенцаў. А на YouTube-канале папулярным стаў урок беларускай мовы. Да прагляду далучылася i замежная аўдыторыя.

— Настаўнiкi з захапленнем уключылiся ў гэты працэс, — кажа суразмоўнiца. — Для iх гэта новая практыка, яны людзi творчыя, могуць удасканальваць сваё майстэрства.

Партал дае магчымасцi размяшчаць iнфармацыю ўсёй педагагагiчнай суполкi горада, знаёмiць з новым напрацоўкамi. Iнтэрнэт-рэсурс даступны для шырокага кола наведвальнiкаў. Адсюль, са спецыяльнай укладкi «Культурны вольны час анлайн» нават можна адправiцца ў захапляльнае падарожжа па культурных i гiстарычных аб'ектах краiны. А яшчэ, што вельмi важна i цiкава, паўдзельнiчаць у майстар-класах, якiя падрыхтаваны педагогамi дадатковай адукацыi горада. Напрыклад, цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi «Спектр» прапануе заняткi па вырабе сувенiраў у тэхнiцы арыгамi. Ёсць фiзкультурныя заняткi, таксама магчыма усёй сям'ёй прыняць удзел у iнтэлектуальных гульнях.

Платформа пастаянна папаўняецца новымi рэсурсамi. Напрыклад, зараз з'явiлася новая ўкладка «Вiртуальны школьны музей», якая дазваляе здзейснiць вандроўку па ўсiх школьных музеях горада. Такi вiртуальны тур — ноу-хау гродзенскiх распрацоўшчыкаў.

Маргарыта Ушкевiч

Прэв'ю: i-pp.ru

Загаловак у газеце: Адукацыйны партал — у дапамогу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.