Вы тут

Генадзь Салавей ушанаваў экiпажы камбайнаў, якiя намалацiлi тысячу тон збожжа новага ўраджаю


Старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей ушанаваў экiпажы камбайнаў, якiя намалацiлi тысячу тон збожжа новага ўраджаю, а таксама кiроўцаў-тысячнiкаў на адвозцы збожжа. Падарункi i ганаровыя лiсты, як знак падзякi за прафесiяналiзм i вернасць абранай справе хлебароба, з рук кiраўнiка вобласцi атрымалi перадавiкi жнiва Добрушскага i Брагiнскага раёнаў.


Зараз на Гомельшчыне збожжавыя ўбраныя больш чым на 30 % плошчаў. Агульны намалот складае каля 300 тысяч тон. Пры гэтым у шасцi раёнах вобласцi 20 экiпажаў камбайнаў сталi «тысячнiкамi» i 45 кiроўцаў перавезлi па тысячы тон збожжа новага ўраджаю.

У ААТ «Калiнiнскi» — сельгаспрадпрыемстве Добрушскага раёна — сёлета разлiчваюць намалацiць каля 10 тысяч тон збожжа. Гэта на чатыры тысячы перавышае леташнюю лiчбу намалоту. Надзеi на добры ўраджай тым больш рэальныя, што i надвор'е спрыяе, i падрыхтоўчая работа да ўборачнай была праведзена вельмi значная.

У «Калiнiнскiм» ужо ўбрана амаль 60 % плошчаў, намалот — каля 6 тысяч тон. Тры экiпажы камбайнаў намалацiлi тысячу тон збожжа новага ўраджаю, i чатыры кiроўцы сталi «тысячнiкамi».

Кiраўнiк рэгiёна ўручыў перадавiкам уборачнай падарункавыя сертыфiкаты i падзячныя лiсты ад Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта.

— Работа ў сельскай гаспадарцы патрабуе пастаяннага напружання, вялiкай самааддачы, гаспадарчага стаўлення да зямлi i тэхнiкi. Мы дзякуем вам за прафесiяналiзм i вернасць абранай справе хлебароба, — звярнуўся да герояў жнiва Добрушскага краю Генадзь Салавей.

Старшы камбайнер-тысячнiк ААТ «Калiнiнскi» Пётр Самойленка працуе ў сельскай гаспадарцы з 1989 года.

— У гэтае жнiво ў нас ураджайнасць вышэйшая, чым была летась. У сярэднiм выходзiць 40 цэнтнераў на круг, — падзялiўся лiдар жнiва.

У Брагiнскiм раёне «тысячнiкi» — чатыры экiпажы камбайнаў i 13 кiроўцаў. Мясцовыя гаспадаркi ўвогуле сёлета спрацавалi як нiколi, а арганiзацыя ўборачных работ заслугоўвае самых высокiх ацэнак. Усе гаспадаркi Брагiншчыны перасягнулi «экватар» жнiва. Сярод лiдараў у раёне — ААТ «Чамярыскi».

Словы ўдзячнасцi прагучалi на адрас сямейнага тандэму Мiхаiла i Вiталя Салдаценкаў. На рахунку старшага камбайнера Мiхаiла Салдаценкi ўжо пяць перамог на рэспублiканскiх спаборнiцтвах па ўборцы збожжавых. Столькi ж разоў лiдарам станавiўся i кiроўца на адвозцы збожжа Рыгор Малочка.

Сярод тысячнiкаў ААТ «Чамярыскi» ёсць i жанчына — Марыя Фалей. Дырэктар сельскага дома культуры ў гэтую гарачую пару чацвёрты год працуе ў якасцi памочнiка камбайнера.

— Калi выходзiш на камбайне ў поле збiраць хлеб, разумееш, наколькi важная гэтая праца, — падзялiлася жанчына.

Пасля цырымонii ўшанавання герояў жнiва Генадзь Салавей звярнуў увагу на тое, што сёлета ў Гомельскай вобласцi ёсць усе шанцы атрымаць нядрэнны ўраджай збожжавых. Цяпер важна хутка, якасна i без страт завяршыць уборачную i распачаць наступны этап палявых работ.

— З такiмi тэмпамi, як цяпер, мы ставiм задачу ўбраць ураджай за два тыднi. Затым павiнны прыступiць да зачыну на ўраджай будучага года — падрыхтавацца да азiмай сяўбы. Мы павiнны выканаць усе тэхналагiчныя параметры, патрабаваннi. Дзяржава дае нам падтрымку, стварае ўсе ўмовы, каб паспяхова справiцца з пастаўленай задачай. I патэнцыял для гэтага ў нас ёсць, — падкрэслiвае кiраўнiк вобласцi.

Задача сёлетняй азiмай сяўбы, дадае Генадзь Салавей, — максiмальна выкарыстаць элiтнае насенне i зрабiць акцэнт на сортаабнаўленне:

— Летась мы закупiлi пэўную колькасць «элiты» — гэта дало магчымасць падняць нашы вытворчыя паказчыкi i атрымаць вышэйшыя ўраджаi. Таму акцэнт, безумоўна, будзем рабiць на сортаабнаўленнi. Такую задачу ставiм не толькi перад кожным раёнам вобласцi, але i перад кожнай гаспадаркай рэгiёна.

* * *

Дзякуй за работу!

Мiж тым у ААТ «Сцяг Радзiмы», што ў Гомельскiм раёне, з'явiлiся першыя героi жнiва-2020 — тры кiроўцы-тысячнiкi на адвозцы збожжа новага ўраджаю.

ААТ «Сцяг Радзiмы» — перадавое сельгаспрадпрыемства не толькi Гомельскага раёна, але i вобласцi. Механiзатары гаспадаркi намалацiлi ўжо амаль чатыры тысячы тон збожжа. Добраму вынiку паспрыяла i тое, што адразу тры кiроўцы перасягнулi тысячны рубеж на адвозцы збожжа ад камбайнаў.

Кiроўцы-лiдары ААТ «Сцяг Радзiмы» — Аляксандр Турчанок, Iгар Лаўрыновiч i Аляксандр Агароднiкаў. Каб ушанаваць перадавiкоў непасрэдна ў полi, да iх прыехалi першы намеснiк старшынi аблвыканкама Iгар Часнок i старшыня Гомельскага райвыканкама Алена Алексiна.

Вiншуючы першых тысячнiкаў сельгаспрадпрыемства Гомельскага раёна, Iгар Часнок адзначыў:

— Мы да вас прыехалi, каб сказаць шчыры дзякуй за работу! Гэта не паказное мерапрыемства, як, можа быць, хтосьцi думае, а данiна павагi людзям працы. У нас дзяржава для людзей, i вы самая вялiкая наша каштоўнасць, тыя самыя людзi, ад якiх шмат у чым залежыць харчовая бяспека краiны.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Загаловак у газеце: Свята «тысячнiкаў»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.