Вы тут

Аўтара «Пiсьмаў вайны» Аляксандра Валковiча павiншавалi з юбiлеем


Найбольшую вядомасць брэсцкаму пiсьменнiку Аляксандру Валковiчу прынесла кнiга пад назвай «Пiсьмы вайны». Матэрыялы для кнiгi аўтар збiраў доўга. Сустракаўся з роднымi франтавiкоў, перапiсваў лiсты з вайны ад рукi, сканiраваў i фатаграфаваў, збiраў гiсторыi людзей на вайне ва ўсiх раёнах вобласцi, працаваў у архiвах i музеях. Кнiга выйшла да 65-й гадавiны Перамогi. А другое, дапоўненае выданне ўбачыла свет летась. Там аўтар апублiкаваў успамiны сваёй мацi, якая была адпраўлена на прымусовыя работы ў Германiю. Для яго, сына франтавiка, паводле ўласнага прызнання, гэтая кнiга мае асаблiвыя значэнне i сэнс.


Сёння ж асноўная творчая дзейнасць пiсьменнiка звязаная з альманахам «Астрамечаўскi рукапiс», якi выходзiць з 2013 года ў Брэсцкiм раёне. Краязнаўчы альманах даўно стаў своеасаблiвым культурным брэндам раёна ў многiм дзякуючы руплiвасцi i настойлiвасцi яго ўкладальнiка. Таму ў раённы Дом культуры павiншаваць пiсьменнiка з 70-годдзем прыйшло нямала гасцей.

Празаiка, публiцыста, даследчыка гiсторыi роднага краю ўганаравалi старшыня райсавета дэпутатаў Уладзiмiр Хвацiк, намеснiк старшынi райвыканкама Павел валынец, дырэктар ААТ «Астрамечава» Алег Бурак. Добрыя словы на яго адрас сказала старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Таццяна Дземiдовiч. Яна адзначыла, што Аляксандр Мiхайлавiч, аўтар шэрагу кнiг i публiцыстычных артыкулаў, адзначаны Брэсцкай абласной лiтаратурнай прэмiяй iмя У. Калеснiка, многiмi рэспублiканскiмi i мiжнароднымi ўзнагародамi. Яго кнiгi, прысвечаныя роднаму краю i яго людзям, палюбiлiся чытачу. Удзельнiкi iмпрэзы пажадалi лiтаратару плённай працы i новых твораў.

Святлана ЯСКЕВIЧ

Намеснiк старшынi райвыканкама Павел Валынец вiншуе Аляксандра Валковiча

Загаловак у газеце: Роднаму краю i яго людзям

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.