Вы тут

Працягнуты тэрмін абарачэння чэкаў «Маёмасць»


Урадам нашай краіны прынята рашэнне аб прадаўжэнні тэрміну абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» да 31 снежня 2022 года, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.


Абмяняць імянныя прыватызацыйныя чэкі на дзяржаўныя акцыі магчыма ў падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк», якія выконваюць названыя аперацыі. Там жа можна азнаёміцца са спісам акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх прапануюцца да набыцця ў абмен на чэкі, і інфармацыяй аб гэтых таварыствах. Пры звароце неабходна прад'явіць пашпарт грамадзяніна краіны і сертыфікат чэкаў «Маёмасць».

Нагадаем, што ў цяперашні час для абмену на чэкі «Маёмасць» прапануюцца акцыі каля двухсот адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у розных сферах вытворчасці і аказання паслуг.

Пры абмене чэкаў «Маёмасць» на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў грамадзяне маюць права выкарыстоўваць чэкі, выдадзеныя ім асабіста, а таксама атрыманыя па дагаворах дарэння і (або) па спадчыне ад блізкіх сваякоў (бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, родных братоў і сясцёр, унукаў, бабуль, дзядуль, свекрыві, свёкра, цесця і цешчы), пры ўмове, што дорацца (атрымліваюцца ў спадчыну) толькі чэкі, выдадзеныя блізкім сваякам, але ў суме не больш за 250 імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» на працягу ўсяго перыяду бязвыплатнай прыватызацыі.

Набываючы акцыі, грамадзянін становіцца акцыянерам адпаведнага акцыянернага таварыства і, згодна з заканадаўствам, надзяляецца правам на ўдзел у кіраванні таварыствам, атрыманне інфармацыі аб яго дзейнасці, а таксама правам на продаж, дарэнне і перадачу такіх акцый, якія належаць яму па спадчыне. Спісы прафудзельнікаў маюцца на сайце ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.