Вы тут

На перон станцыі Мінск-Пасажырскі прыбыў «Цягнік Перамогі»


З самага ранку на станцыі Мінск-Пасажырскі было надзвычай шматлюдна. І гэта не звязана з пачаткам лета і дачным сезонам. На вакзале сустракалі незвычайны састаў... На перон прыбыў «Цягнік Перамогі».


Фота: БелТА

Гэта інтэрактыўная экспазіцыя, якая пераносіць наведвальнікаў у падзеі Вялікай Айчыннай вайны. У дзевяці вагонах (а ўсяго іх 12)
расказваецца аб подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці, аб жыцці ў акупацыі, трансліруецца гераічная барацьба на франтах, у падполлі і партызанскіх зонах, доўгачаканая Перамога!

— Наш святы абавязак — захаваць гістарычную праўду, памяць аб Перамозе над нацызмам і перадаць яе будучым пакаленням, — адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар ЛУЦКІ. — Супраць Беларусі і Расіі ідуць інфармацыйныя войны і атакі, якія не спыняюцца. Нашым людзям, асабліва моладзі, спрабуюць навязаць наскрозь фальшывыя гістарычныя наратывы, калі Савецкі Саюз нароўні з фашысцкай Германіяй абвінавачваюць у развязванні Другой сусветнай вайны, калі савецкія сімвалы прыраўноўваюцца да нацысцкіх, а людзям забараняюць святое для іх свята пад сцягам Вялікай Перамогі. Яны хочуць, каб мы, нашчадкі герояў-пераможцаў, апраўдваліся за сваіх дзедаў і прадзедаў, якія цаной уласнага жыцця выратавалі жыццё ўсяму чалавецтву. Мы прынялі гэты выклік, мы адстаім праўду, адстаім наша права на памяць аб подзвігу, наша права на суверэннае развіццё сёння і ў будучыні.

Над гісторыка-асветніцкім праектам «Цягнік Перамогі» працавала вялікая каманда прафесіяналаў. Менавіта дзякуючы іх намаганням, трапіўшы ў цягнік, быццам сам з'яўляешся калі не ўдзельнікам, то сведкай тых гераічных, а разам з тым трагічных падзей. У цягніку можна не толькі дакрануцца да прадметаў, але і пачуць аўдыяаповед. Медыяэкраны, трохмерныя панарамы, поўнамаштабныя фігуры герояў, незвычайныя лакацыі, спецэфекты, датчыкі прысутнасці, панарамы баёў віртуальнай рэальнасці — сучасныя тэхналогіі дазваляюць пазнаёміцца з многімі эпізодамі Вялікай Айчыннай вайны.

Састаў пройдзе па многіх рэгіёнах нашай краіны. 80-ю гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны сустрэне ў Брэсцкай крэпасці-героі, якая адной з першых прыняла ўдар гітлераўцаў. Завяршыцца маршрут 27—28 чэрвеня ў Магілёве — у дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вераніка КАНЮТА

Загаловак у газеце: Святы абавязак — захаваць праўду

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.