Вы тут

Гродзенскай вобласцю падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з Рэспублікай Башкартастан і Томскай вобласцю


Гродзенскай вобласцю ў рамках VІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з Рэспублікай Башкартастан і Томскай вобласцю. Мяркуецца пашырэнне кантактаў ва ўсіх галінах эканомікі, навукі, культуры. Галоўным напрамкам стане работа па прыцягненні інвестыцый у энэргетычнай, хімічнай галінах, сферы АПК.


Ад імя Гродзенскай вобласці дакумент падпісаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. Нагадаем, што мерапрыемства праходзіць у фармаце відэаканферэнцыі з-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі. Дакументы падпісаны расійскімі партнёрамі і перададзены ў Гродзенскую вобласць па дыпламатычных каналах.

Кіраўнік беларускага рэгіёна адзначыў, што Гродзеншчына мае 25 пагадненняў аб супрацоўніцтве з Расійскай Федэрацыяй. У Расію экспартуецца звыш паловы яе прадукцыі. Значная колькасць кантрактаў была заключана менавіта падчас правядзення форумаў. Так, сума кантрактаў з прамысловымі прадпрыемствамі Расійскай Федэрацыі складае больш за 12 млрд расійскіх рублёў.

Гродзеншчына і надалей плануе развіваць гэты напрамак і пашыраць геаграфію паставак. Разам з тым новым прыярытэтам з'яўляецца навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне. Гэта сумесныя праекты і распрацоўкі, якія прызваны павысіць канкурэнтаздольнасць кампаній на знешніх рынках.

Па словах Уладзіміра Караніка, сёлетні форум асаблівы, бо цяпер многія фактары супрацоўніцтва праходзяць праз выпрабаванне пандэміяй. Інфекцыю СOVІD-19 нельга не ўлічваць, і краіны павінны быць гатовыя да знешніх шокаў і ствараць эканоміку, якая будзе ўстойлівая да такіх выклікаў.

Яшчэ адна актуальная тэма форуму — лічбавая эканоміка. Варта аб'яднаць намаганні для абмену сумеснымі напрацоўкамі, лічыць Уладзімір Каранік. У такім рэчышчы працуюць многія краіны, таму і канкурэнцыя тут вельмі жорсткая.

— Мы назіраем зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Расійскай Федэрацыяй, — падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. — Беларуская харчовая прадукцыя ўжо даўно карыстаецца попытам у расіян. Штогод ідзе нарошчванне паставак, і мы канстатуем, што рынак краіны-суседкі з задавальненнем гатовы прыняць дадатковы аб'ём гродзенскіх вытворцаў.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Іншыя навіны з Форуму рэгіёнаў — у спецвыпуску «Мясцовага самакіравання» ў нумары «Звязды».

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Максімальна празрыста і эфектыўна

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.