Вы тут

Чытаем Караткевіча па-кітайску


Часопіс «Беларусь» у сваім кітайскім выпуску прадаўжае публікацыю «Дзікага палявання караля Стаха» Уладзіміра КАРАТКЕВІЧА: выйшаў дзевяты, вераснёўскі, нумар з другой часткай публікацыі. Мяркуецца, што твор у перакладзе на кітайскую мову будзе друкавацца да канца 2021 года. 


Перакладчык — студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сунь Фаньці. Малады «суразмоўца» з класікам беларускай літаратуры працаваў над перакладам каля двух гадоў. Зробленае даваў на прачытанне сябрам, знаёмым, якія валодаюць кітайскай мовай. Пераклад прачыталі і адрэдагавалі і непасрэдна ў Кітаі. Будзем спадзявацца, што публікацыю «Дзікага палявання караля Стаха» на кітайскай мове заўважаць і ў Паднябеснай. 

Нагадаем, што ў розныя дзесяцігоддзі асобнымі выданнямі ў Кітаі да чытача прыходзілі творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Янкі Маўра, Кандрата Крапівы, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Паўла Кавалёва, Алеся Адамовіча і іншых паэтаў і празаікаў. 

Раман СЭРВАЧ

Прэв'ю: pexels.com

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.