Вы тут

Міжнародны фестываль дзікай прыроды GOLDEN TURTLE ўпершыню ў Мінску


Заклікае выстаўка міжнароднага фестывалю дзікай прыроды GOLDEN TURTLE («Залатая чарапаха»), якая ўпершыню завітала ў Мінск. Убачыць работы лепшых фотамастакоў, прысвечаныя прыгажосці і безабароннасці прыроды пяці кантынентаў, можна кожны дзень да 10 лютага 2022 года ў сталічным Палацы мастацтва.


— GOLDEN TURTLE — гэта праект з 16-гадовай гісторый, мэты і задачы якіх — змена экалагічнай свядомасці і паводзін людзей, — адзначыў падчас цырымоніі адкрыцця выстаўкі прэзідэнт Міжнароднага фестывалю дзікай прыроды «Залатая чарапаха» Андрэй Сухінін. — І мы робім гэта не шляхам забарон, дакументаў, а мовай творчасці, выкарыстоўваем кады, зразумелыя кожнаму чалавеку.

«Залатая чарапаха» ўваходзіць у тройку буйнейшых фотаконкурсаў у свеце разам з брытанскім BBC і нямецкім GDT. І ўпершыню за час свайго існавання выстаўка работ-пераможцаў праводзіцца ў іншых краінах СНД, сярод якіх Беларусь стала першай. Акрамя таго, партнёр праекта, інтэрнэт-кампанія OZON не толькі дапамагла арганізаваць яе ў Мінску, але і зрабіла бясплатнай.

— Мы вельмі рады быць партнёрам гэтага важнага і значнага фестывалю, філасофія якога накіравана на захаванне прыроды праз мастацтва, — сказала прадстаўнік кампаніі OZON у Беларусі Ксенія Баталава. — Мы пачалі займацца пытаннямі адказнага спажывання яшчэ восем гадоў таму, увялі ініцыятывы, якія падтрымліваюць ідэю ўстойлівага развіцця. А з 2014 года кампанія рэалізуе маштабную праграму рэсайклінгу, якая дапамагае сартаваць адходы ад анлайн-шопінгу.

— Гэта выстаўка — вялікая падзея для ўсёй краіны, — упэўнены яе куратар Аляксандр Зінкевіч. — Мэтай Палаца мастацтва і Саюза мастакоў заўсёды з’яўляецца знаёмства гледачоў з лепшымі творамі мастацтва. І фота, прадстаўленыя цяпер, — гэта найярчэйшае праўленне мастацтва ад сусветных аўтараў. 171 работа, 171 шэдэўр, 171 унікальны погляд на свет.

У конкурсе «Залатая чарапаха» ўсе фотаработы спаборнічалі ў 12 намінацыях: «Падводны свет», «Мастацтва і вобраз прыроды», «Мікрасвет», «Магія раслін», «Паводзіны жывёлы», «Жывёлы ў асяроддзі пражывання», «Партрэт жывёлы», «Новыя тэхналогіі», «Пейзаж», «Чалавек і прырода», «Прырода вачамі моладзі», «Прырода вачамі дзяцей».

Каб стварыць многія са здымкаў-пераможцаў, іх аўтары шмат часу праводзілі ў складаных прыродных умовах, назіраючы за сваімі героямі і чакаючы выдатнага кадру. А некаторыя шэдэўры нарадзіліся выпадкова. Выкарыстоўвалася і самая розная тэхніка: хтосьці працаваў на сучасных лічбавых фотаапаратах, хтосьці здымаў на плёнку, а хтосьці карыстаўся дапамогай дронаў і фотапастак. Але пры гэтым усе экспанаты выстаўкі аб’ядноўвае арыгінальнасць, гарманічнасць кампазіцыі, мінімальная апрацоўка і, зразумела, любоў да прыроды.


  • Кожны дзень з 11 да 20 гадзін можна палюбавацца на прадстаўнікоў жывёльнага і расліннага свету планеты. А ў нядзелю 6 лютага арганізатары асабліва чакаюць дзяцей. Для іх падрыхтаваны розныя актыўнасці — зона аэраграфіі/аквагрыму і майстар-клас па маляванні дзікіх жывёл.
  • GOLDEN TURTLE — адзін з буйнейшых у свеце экалагічных і асветніцкіх праектаў, місія і задача якога накіравана на змену экалагічнай свядомасці і паводзін людзей. Праект у простай і даступнай форме паказвае прыгажосць навакольнай прыроды, садзейнічае разуменню непарыўнай сувязі чалавечага грамадства з навакольным светам.
  • «Залатая чарапаха» — гэта 107 краін-удзельніц з пяці кантынентаў, 171 лепшая работа з 14752 работ, якія былі адабраны сусветным кампетэнтным журы.

Вераніка КОЛАСАВА

Фота Андрэя ФЕАКЦІСТАВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.