Вы тут

Інжыр — сапраўдны суперфуд і прыродная кладоўка вітамінаў


У Бібліі смакоўніца — а гэта і ёсць усім вядомы інжыр — згадваецца шматкроць. Фігавае дрэва ўшаноўваецца на Усходзе як свяшчэннае. Такая ўвага да расліны невыпадковая: яшчэ тысячагоддзі таму старажытныя лекары ацанілі гаючыя ўласцівасці інжыру. Чым жа ён карысны? «Алеся» даведалася для вас пра сем якасцяў трапічнага плода, якія дапамогуць палюбіць гэтую смачную ягаду.


Фота: pixabay.com

Інжыр — сапраўдны суперфуд, унікальная прыродная кладоўка вітамінаў і мінералаў. Прычым карыснымі з’яўляюцца як свежыя, так і сушаныя плады. У іх прысутнічаюць вітаміны С, А, групы В (у тым ліку фоліевая кіслата), жалеза, кальцый, калій, фосфар, набор амінакіслот. Гэтым багатым складам і вызначаюцца карысныя ўласцівасці інжыру.

  • Інжыр змагаецца з «дрэнным» халестэрынам, таму ўжыванне трапічнага плода дапаможа ў прафілактыцы атэрасклерозу. Калій, якім багатая вінная ягада, неабходны для здароўя сардэчнай мышцы. Дактары рэкамендуюць інжыр тым, хто мае праблемы з сэрцам і сасудамі.
  • Рэгулярнае ўжыванне экзатычнага суперфуду — выдатная прафілактыка тромбаўтварэння. Дыетолагі выдзяляюць інжыр сярод прадуктаў, карысных пры варыкозе.
  • Дзякуючы павышанаму ўтрыманню клятчаткі, вінная ягада спрыяе змаганню з лішняй вагой, таму інжыр уключаюць у «антытлушчавыя» дыеты.
  • Эфектыўнасць інжыру для лячэння прастудных захворванняў не ніжэй, чым у шыпшынніка і маліны. Трапічныя плады валодаюць супрацьзапаленчымі, адхарквальнымі і патагоннымі ўласцівасцямі. Палягчаюць цячэнне бранхіту і іншых хвароб дыхальных шляхоў, а вітамін С у іх складзе ўмацоўвае імунітэт і паскарае вылечванне.
  • Інжыр дадасць вам сіл у змаганні з дэпрэсіяй і бяссонніцай. Апрача вітамінаў групы В, у ім утрымліваюцца магній і калій, якія паляпшаюць настрой. Да таго ж у інжыры ёсць поліненасычаныя тлустыя кіслоты — яны спрыяюць умацаванню нервовай сістэмы.
  • Кальцый у складзе прадукту — добрая падтрымка для касцей, апорна-рухальнага апарату.
  • Інжыр багаты жалезам, яго варта ўключыць у рацыён пры анеміі. Па гэтай прычыне жанчынам падчас «крытычных дзён» карысна есці вінную ягаду. Прадстаўніцам прыгожай паловы суперфуд, багаты на вітамін Е, дапаможа захаваць маладосць — умацуе валасы і пазногці, зробіць скуру гладкай.

Акрамя пералічанага, інжыр добра чысціць ныркі. Ён багаты клятчаткай, якая «вымятае» таксіны з кішэчніка, што паспрыяе ў прафілактыцы злаякасных новаўтварэнняў.

Вінная ягада з’яўляецца прыродным афрадызіякам — на Усходзе даўно заўважылі, што плады смакоўніцы прыўносяць новыя фарбы ў шлюбнае жыццё.

Дыетолагі не рэкамендуюць ужываць зашмат інжыру — дастаткова 3-4 штукі ў суткі. Пры гэтым варта памятаць, што ў свежым выглядзе інжыр у нашых шыротах сустракаецца нячаста (далікатная ягада не любіць транспарціроўкі), а сушаны плод у пяць разоў больш каларыйны, чым свежы.

Як і любы суперфуд, інжыр карысны не ўсім. Дыетолагі не рэкамендуюць ужываць яго пры наступных захворваннях:

  • падагра;
  • цукровы дыябет;
  • запаленчыя захворванні страўнікава-кішачнага тракту.

Агата СЛАВІНА

Друкуецца ў часопісе «Алеся»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.