Вы тут

​Культурны і адукацыйны дыялог Кітая і Беларусі


У выдавецтве БДУ выйшла кніга «Беларуска-кітайскі культурны і адукацыйны дыялог: гісторыя і сучасны стан», зборнік матэрыялаў міжнароднага навуковага круглага стала, прысвечанага 100-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 20-годдзю выкладання кіатйскай мовы на філалагічным факультэце, 10-годдзю кафедры кітайскай філалогіі. 


Разам сабраны даклады, выступленні В. Жукавец, М. Хмяльніцкага «Кафедра кітайскай філалогіі БДУ: учора, сёння, заўтра», Г. Харланавай «Кітайска-беларускі слоўнік. Беларуска-кітайскі слоўнік: Дасягненні і перспектывы», В. Хадоркі «Сучасны стан беларуска-кітайскага адукацыйнага дыялогу», Чжаа Цзэнфана «Гульня як важнейшы кампанент кітайскай дзіцячай субкультуры», Ян Кэ «Асноўныя шляхі кітайска-беларускага культурнага дыялогу», А. Васілевіч «Асаблівасці выкладання кітайскай мовы ў эканамічнай ВНУ» і іншыя актуальныя працы. 

Усяго ўдзел у круглым стале прынялі ўдзел каля 50 даследчыкаў. Вынікі разгляду імі тых ці іншых тэм выкладзены на беларускай, рускай і кітайскай мовах. 

Зборнік — сведчанне таго, што кафедра кітайскай філалогіі БДУ сёння з’яўляецца сур’ёзнай пляцоўкай для збірання, гуртавання даследчыцкіх сіл у галіне беларускай кітаістыкі па розных напрамках. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.