Вы тут

На мяжы трох краін


Рэканструкцыя падзей 988 года на славянскіх землях адбывалася падчас міжнароднага моладзевага фестывалю на мяжы трох краін: Беларусі, Украіны і Расіі. 1025-годдзю Хрышчэння Русі прысвяцілі мерапрыемства яго сёлетнія гаспадары-арганізатары —украінскі бок.

1373986397251_9-15

У апошні дзень, які традыцыйна збірае не толькі моладзь, але і ўсіх ахвотных з наваколля, на скрыжаванне каля манумента Дружбы прыехала некалькі тысяч чалавек. У тым ліку праваслаўных вернікаў, якія прынялі ўдзел у Боскай Літургіі, што праходзіла на беразе возера. Дарэчы, як сказаў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, для вернікаў межаў не існуе.

Свае прывітанні шматлікім гасцям і ўдзельнікам фэсту даслалі кіраўнікі Бранскай, Чарнігаўскай і Гомельскай абласцей. У прыватнасці, старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік адзначыў, што гэты форум для жыхароў прыгранічных рэгіёнаў трох краін стаў знакам сяброўства і духоўнай блізкасці.

Абавязковая частка праграмы святочных мерапрыемстваў каля манумента Дружбы, якія сёлета праходзілі 44-ы раз, — работа горада майстроў усіх трох краін. І тут для прыхільнікаў творчасці любых кірункаў было дзе душы разгарнуцца. Шматлікія госці форуму наведалі творчыя пляцоўкі беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх рэгіёнаў, выставы-продажы тавараў народнага спажывання і пачаставаліся прадукцыяй прадпрыемстваў усіх трох дзяржаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Фота аўтара

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.