Вы тут

Спачатку — эканомiка. І са­цы­яль­ная аба­ро­на


Па­ла­та прад­стаў­ні­коў вы­зна­чы­ла па­ра­дак раз­гля­ду за­ко­на­пра­ек­таў, якія па­сту­пі­лі ў пар­ла­мент.

За 2 ме­ся­цы да па­чат­ку вяс­но­вай се­сіі На­цы­я­наль­на­га схо­ду на раз­гля­дзе па­ста­ян­ных ка­мі­сій ніж­няй па­ла­ты зна­хо­дзіц­ца 47 за­ко­на­пра­ек­таў. У гра­фік іх пад­рых­тоў­кі для раз­гля­ду на се­сіі ўклю­ча­на 38 пы­тан­няў, у тым лі­ку 16 за­ко­на­пра­ек­таў у пер­шым чы­тан­ні і 20 — у дру­гім. Да па­чат­ку кра­са­ві­ка гэ­тыя ліч­бы мо­гуць змя­ніц­ца, па­пя­рэдж­ва­юць за­ка­на­даў­цы, бо гра­фік не з'яў­ля­ец­ца кан­чат­ко­вым.

— Гэ­ты год для пар­ла­мен­та­ры­яў бу­дзе вель­мі на­пру­жа­ным, — па­пя­рэ­дзіў ка­лег на Са­ве­це Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў яе Стар­шы­ня Ула­дзі­мір АНД­РЭЙ­ЧАН­КА. — Пра што свед­чыць ня­прос­ты ха­рак­тар за­дач, якія ста­яць пе­рад эка­но­мі­кай кра­і­ны. У вы­ра­шаль­ную фа­зу ўва­хо­дзіць ма­дэр­ні­за­цыя прад­пры­ем­стваў, ам­бі­цый­ныя пла­ны па на­рошч­ван­ні экс­парт­на­га па­тэн­цы­я­лу, ча­кае вя­лі­кая пра­ца па ства­рэн­ні Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за.

Вы­ні­кі пер­ша­га го­да ра­бо­ты дэ­пу­тац­ка­га кор­пу­са пя­та­га склі­кан­ня да­зва­ля­юць раз­ліч­ваць на тое, што і на­да­лей бе­ла­рус­кі пар­ла­мент бу­дзе пра­ца­ваць эфек­тыў­на, лі­чыць спі­кер ніж­няй па­ла­ты. Са 180 пры­ня­тых на пра­ця­гу 2013 го­да за­ко­на­пра­ек­таў 113 ужо ста­лі за­ко­на­мі.

Ле­тась мно­гія з пра­па­ноў дэ­пу­та­таў ад­нос­на бюд­жэт­на­га па­ке­та за­ко­на­пра­ек­таў (уся­го та­кіх пра­па­ноў бы­ло больш за 100) бы­лі ўлі­ча­ны ўра­дам.

— Як ба­чым, Са­вет Мі­ніст­раў га­то­вы да кан­струк­тыў­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, — за­ўва­жыў Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка, — і з на­ша­га бо­ку па­він­ны быць пад­рых­та­ва­ны сур'­ёз­ныя, рэ­аль­ныя, аб­грун­та­ва­ныя пра­па­но­вы да пра­ек­та бюд­жэ­ту на 2015 год, ра­бо­та над якім рас­пач­нец­ца ўжо ў маі. Пры гэ­тым у ра­бо­це над бюд­жэт­ным па­ке­там па­він­ны ўзяць удзел не толь­кі про­філь­ная ка­мі­сія, але і ўвесь дэ­пу­тац­кі кор­пус.

Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка за­клі­каў пар­ла­мен­та­ры­яў шы­рэй пры­цяг­ваць да пра­цы над за­ко­на­пра­ек­та­мі ву­чо­ных, прак­ты­каў, кі­раў­ні­коў прад­пры­ем­стваў, прад­стаў­ні­коў гра­мад­скас­ці. Па яго да­ру­чэн­ні пад­рых­та­ва­ны пра­ект па­гад­нен­ня аб су­пра­цоў­ніц­тве Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў з Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­там, які пла­ну­ец­ца пад­пі­саць у блі­жэй­шы час.

— Яго рэа­лі­за­цыя за­кла­дзе асно­ву на­ву­ко­ва­га за­бес­пя­чэн­ня на­шай дзей­нас­ці, уклю­ча­ю­чы на­ву­ко­вую экс­пер­ты­зу пра­ек­таў, і, як вы­нік, па­вы­сіць якасць за­ко­наў, якія пры­ма­юц­ца на­мі, — лі­чыць Стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў.

Яшчэ ад­на за­ўва­га кі­раў­ні­ка Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў да­ты­чы­ла­ся ак­тыў­нас­ці дэ­пу­та­таў у рэа­лі­за­цыі пра­ва за­ка­на­даў­чай іні­цы­я­ты­вы. «На­шы пра­па­но­вы на 2015 год па­він­ны быць аб­грун­та­ва­ныя, ар­гу­мен­та­ва­ныя і, па маг­чы­мас­ці, уз­год­не­ныя з про­філь­ны­мі мі­ніс­тэр­ства­мі, — ска­заў Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка. — У гэ­тым вы­пад­ку іх бу­дзе пра­сцей ад­стой­ваць пры за­цвяр­джэн­ні пла­на».

Ка­жу­чы пра ро­лю пар­ла­мен­та ў між­на­род­най дзей­нас­ці дзяр­жа­вы, Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка ад­зна­чыў доб­рыя вы­ні­кі мі­ну­ла­га го­да і вы­ка­заў не­за­да­во­ле­насць пэў­ным за­ціш­шам у гэ­тай сфе­ры апош­нім ча­сам.

— Зні­жаць тэмп ні ў якім ра­зе нель­га, — ска­заў ён. — У апош­нія ме­ся­цы знач­на па­шы­ра­ла­ся сет­ка дып­ла­ма­тыч­най пры­сут­нас­ці Бе­ла­ру­сі ў дзяр­жа­вах аф­ры­кан­ска­га кан­ты­нен­та. Ду­маю, гэ­та вель­мі сур'­ёз­ная на­го­да вы­ву­чыць маг­чы­мас­ці раз­віц­ця пар­ла­менц­кіх су­вя­зяў з аф­ры­кан­скі­мі дзяр­жа­ва­мі, у тым лі­ку ўста­ля­ван­ня кан­так­таў з пан­аф­ры­кан­скім пар­ла­мен­там, як гэ­та мы па­чы­на­ем ра­біць у да­чы­нен­ні да Ла­ці­на­а­ме­ры­кан­ска­га пар­ла­мен­та.

У ра­бо­це дэ­пу­та­таў у вы­бар­чых акру­гах на пер­шы план Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка па­ста­віў са­дзей­ні­чан­не мяс­цо­вым ор­га­нам ула­ды ў пра­вя­дзен­ні шчы­рых, ад­кры­тых, дэ­ма­кра­тыч­ных вы­ба­раў.

— У пер­шую чар­гу трэ­ба пра­ца­ваць з людзь­мі, тлу­ма­чыць ім важ­насць удзе­лу ў вы­бар­чай кам­па­ніі, да­па­ма­гаць ім вы­ра­шаць праб­ле­мы, — ска­заў Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка. — Маг­чы­ма, не заў­сё­ды ў дэ­пу­та­таў, ды і ў мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды, ёсць да­стат­ко­выя рэ­сур­сы для вы­ра­шэн­ня праб­лем на­сель­ніц­тва рэ­гі­ё­наў — гэ­та, без­умоў­на, асоб­нае пы­тан­не. Але ні ў якім ра­зе нель­га да­пус­каць абы­яка­ва­га стаў­лен­ня да лю­дзей... Аку­му­люй­це, аб­агуль­няй­це пра­па­но­вы вы­бар­шчы­каў, аб­мяр­коў­вай­це іх у ка­мі­сі­ях, вы­нось­це на ўзро­вень мі­ніс­тэр­стваў, ура­да, Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та. Гэ­та тое, што ча­кае ад нас і кі­раў­ніц­тва кра­і­ны.

Стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па дзяр­жаў­ным бу­даў­ніц­тве, мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні і рэг­ла­мен­це Ге­надзь ГРЫЦ­КЕ­ВІЧ

ся­род пер­ша­чар­го­вых на­зваў за­ко­на­пра­ек­ты, якія да­ты­чац­ца эка­на­міч­ных ад­но­сін, ма­дэр­ні­за­цыі эка­но­мі­кі: па­праў­кі ў За­ко­ны «Аб пры­ва­ты­за­цыі дзяр­жаў­най улас­нас­ці і пе­ра­ўтва­рэн­ні дзяр­жаў­ных уні­тар­ных прад­пры­ем­стваў у ад­кры­тыя ак­цы­я­нер­ныя та­ва­рыст­вы», «Аб цэ­на­ўтва­рэн­ні», шэ­раг да­ку­мен­таў, якія ты­чац­ца транс­парт­най га­лі­ны.

У са­цы­яль­най сфе­ры дэ­пу­та­ты пла­ну­юць у кра­са­ві­ку — чэр­ве­ні раз­гле­дзець ка­рэк­ці­роў­кі ў за­ко­ны па пы­тан­нях пен­сій­на­га за­бес­пя­чэн­ня, мі­ні­маль­на­га за­роб­ку, вы­зна­чэн­ня мі­ні­маль­на­га пра­жыт­ко­ва­га мі­ні­му­му.

Сё­ле­та дэ­пу­та­ты ў тым лі­ку на­ме­ра­ны вы­сту­піць з за­ка­на­даў­чай іні­цы­я­ты­вай аб змя­нен­нях і да­паў­нен­нях у за­кон «Аб На­цы­я­наль­ным схо­дзе Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь».

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.