Вы тут

Калі слова трапляе ў цэль


Пе­ра­мож­цы кон­кур­су на леп­шую пуб­лі­ка­цыю ва­ен­на-па­тры­я­тыч­най тэ­ма­ты­кі ў твор­час­ці аба­пі­ра­лі­ся на ся­мей­ныя гіс­то­рыі.

Пад­час XVІІІ Між­на­род­най спе­цы­я­лі­за­ва­най вы­ста­вы «СМІ ў Бе­ла­ру­сі» ка­ля стэн­да на­шай га­зе­ты ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ўзна­га­родж­ван­не пе­ра­мож­цаў і лаў­рэ­а­таў што­га­до­ва­га твор­ча­га кон­кур­су рэ­дак­цыі га­зе­ты «Звяз­да» і Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны на леп­шую пуб­лі­ка­цыю ва­ен­на-па­тры­я­-
тыч­най тэ­ма­ты­кі.

На пра­ця­гу го­да ма­ла­дыя аў­та­ры з усёй кра­і­ны да­сы­ла­лі ў рэ­дак­цыю свае тво­ры. Школь­ні­кі раз­ва­жа­лі аб па­дзе­ях на­шай слаў­най ва­ен­най гіс­то­рыі, вы­каз­ва­лі свой по­гляд на су­час­ную ар­мію, рас­каз­ва­лі пра ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Сім­ва­ліч­на, што ў год 70-й га­да­ві­ны вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў ве­тэ­ран­ская тэ­ма гу­ча­ла асаб­лі­ва час­та. Аў­та­ры пі­са­лі пра ва­ен­ныя лё­сы сва­іх дзя­доў і пра­дзе­даў, ад­на­вяс­коў­цаў, якія ўнес­лі ўклад у спра­ву ба­раць­бы з во­ра­гам.

— Сім­ва­ліч­на, што ўжо дру­гі год за­пар вы­ні­кі кон­кур­су пад­вод­зяц­ца на­пя­рэ­дад­ні Дня Пе­ра­мо­гі, а сё­ле­та яшчэ і ў год 70-год­дзя вы­зва­лен­ня, — за­зна­чыў на­чаль­нік упраў­лен­ня ін­фар­ма­цыі га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ула­дзі­мір МА­КА­РАЎ.

— У гэ­тым го­дзе яшчэ ад­на юбі­лей­ная да­та, якую не вар­та за­бы­ваць. 14 ліс­та­па­да 1939 го­да ў за­ко­не БССР бы­ло лі­та­раль­на ска­за­на: «аб'­яд­наць вя­лі­кі бе­ла­рус­кі на­род у адзі­най бе­ла­рус­кай дзяр­жа­ве». Сім­ва­ліч­на і тое, што іні­цы­я­та­рам кон­кур­су вы­сту­пі­ла га­зе­та «Звяз­да» — ле­ген­да Бе­ла­ру­сі, ад­но з най­больш яр­кіх вы­дан­няў у на­шай гіс­то­рыі. У са­мы тра­гіч­ны пе­ры­яд, ка­лі вы­ра­ша­ла­ся пы­тан­не, быць ці не быць бе­ла­рус­ка­му на­ро­ду, «Звяз­да» бы­ла адзі­най га­зе­тай, якая вы­хо­дзі­ла на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі і ра­зам з людзь­мі зма­га­ла­ся з во­ра­гам. Та­му ўклад «Звяз­ды» ў Вя­лі­кую Пе­ра­мо­гу бяс­спрэч­ны. Ёсць і яе за­слу­га ў тым, што сён­ня ў Бе­ла­ру­сі мір і ста­біль­насць, у нас цу­доў­ная мо­ладзь, ары­ен­та­ва­ная на бу­ду­чы­ню, да­бры­ню і ства­рэн­не, якая вер­ная на­шым тра­ды­цы­ям, свя­та ша­нуе подз­віг вя­лі­ка­га бе­ла­рус­ка­га на­ро­да.

Па ра­шэн­ні жу­ры пе­ра­мож­цы і най­больш ак­тыў­ныя ўдзель­ні­кі кон­кур­су бы­лі ўзна­га­ро­джа­ны дып­ло­ма­мі, гра­ма­та­мі і па­мят­ны­мі па­да­рун­ка­мі. Тыя, хто не змог паў­дзель­ні­чаць ва ўра­чыс­тым ме­ра­пры­ем­стве, атры­ма­юць свае ўзна­га­ро­ды па по­шце.

Дып­ло­мам пер­шай сту­пе­ні ў на­мі­на­цыі «За твор­часць і ары­гі­наль­насць пры пад­рых­тоў­цы пуб­лі­ка­цыі» ўзна­га­ро­джа­ны ву­чань 10 кла­са Га­лу­біц­кай ся­рэд­няй шко­лы Пет­ры­каў­ска­га ра­ё­на Мі­ка­лай Лі­тоў­кін за пуб­лі­ка­цыю «Сал­дат Пе­ра­мо­гі», а дып­ло­мам дру­гой сту­пе­ні ў гэ­тай жа на­мі­на­цыі — ву­чань 8 кла­са Ву­чэб­на-пе­да­га­гіч­на­га комп­лек­су «Ры­тан­скі дзі­ця­чы сад — ся­рэд­няя шко­ла» Аст­ра­вец­ка­га ра­ё­на Алег Ку­раш за пуб­лі­ка­цыю «Подз­віг у мір­ны час». Дып­лом пер­шай сту­пе­ні ў на­мі­на­цыі «За ары­гі­наль­насць ідэі пры пад­рых­тоў­цы рэ­парт­ажу» атры­ма­ла адзі­нац­ца­ці­клас­ні­ца Гра­дзя­нец­кай ся­рэд­няй шко­лы Асі­по­віц­ка­га ра­ё­на Свят­ла­на Сер­гі­е­віч за пуб­лі­ка­цыю «Роз­дум ля абел­іс­ка».

Па ра­шэн­ні жу­ры най­больш ак­тыў­ныя ўдзель­ні­кі кон­кур­су і аў­та­ры ці­ка­вых ма­тэ­ры­я­лаў, якія не ста­лі пе­ра­мож­ца­мі, уз­на­га­ро­джа­ны гра­ма­та­мі. Іх ра­бо­ты не бы­лі менш змяс­тоў­ны­мі, але з роз­ных пры­чы­н не ад­па­вя­да­лі па­тра­ба­ван­ням, што бы­лі акрэс­ле­ны ў па­ла­жэн­ні.

Гра­ма­та­мі ўзна­га­ро­джа­ны сту­дэнт­ка Мінск­ага дзяр­жаў­на­га лінг­віс­тыч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Да­р'я Кі­зян­ко­ва за пуб­лі­ка­цыю «Яшчэ раз пра па­тры­я­тызм», ву­чань 9 кла­са Тро­ке­ніц­кай ба­за­вай шко­лы Аст­ра­вец­ка­га ра­ё­на Яў­ген Та­ма­шэ­віч за пуб­лі­ка­цыю «Мой аба­вя­зак — ве­даць!», ву­ча­ні­ца 8 «А» кла­са ся­рэд­няй шко­лы № 4 г. На­ва­по­лац­ка Алі­са Кас­пу­ціс за пуб­лі­ка­цыю «Дзе­ці вай­ны», ву­чань 7 кла­са ся­рэд­няй шко­лы № 4 г. Клі­ма­ві­чы Аляк­сей Іван­цоў за пуб­лі­ка­цыю «Ге­ра­іч­нае мі­ну­лае ве­тэ­ра­наў», ву­ча­ні­ца 10 кла­са Вя­рэй­каў­скай ся­рэд­няй шко­лы Ваў­ка­выс­ка­га ра­ё­на На­тал­ля Ха­ры­то­нік за пуб­лі­ка­цыю «Фран­та­выя да­ро­гі Ва­сі­ля Зай­ца­ва», ву­чань 6 кла­са Ву­чэб­на-пе­да­га­гіч­на­га комп­лек­су «Ры­тан­скі дзі­ця­чы сад — ся­рэд­няя шко­ла» Аст­ра­вец­ка­га ра­ё­на Мак­сім Дэ­нюш за пуб­лі­ка­цыю «Гор­кая праў­да».

— Пра кон­курс мне рас­ка­за­ла мая цёт­ка, якая вы­піс­вае «Звяз­ду», — пры­зна­ла­ся лаў­рэ­ат кон­кур­су Да­р'я КІ­ЗЯН­КО­ВА. — Ду­маць, пра што ж на­пі­саць, доў­га не прый­шло­ся. Пра вай­ну шмат рас­каз­ва­лі мае ба­бу­ля і дзя­ду­ля, якія хоць і бы­лі ма­лы­мі, але ўсё па­мя­та­юць. Тое, што ўвай­шло ў пуб­лі­ка­цыю, — толь­кі ма­лая част­ка з гіс­то­рыі на­шай сям'і. Але та­кіх сем'­яў у Бе­ла­ру­сі вель­мі шмат. Маё па­ка­лен­не аба­вя­за­на ша­на­ваць сваю гіс­то­рыю, той подз­віг, які здзейс­ні­лі на­шы прод­кі. Не­вы­пад­ко­ва мы да­гля­да­ем ма­гі­лы не­вя­до­мых сал­дат, удзель­ні­ча­ем у шмат­лі­кіх ак­цы­ях па­мя­ці, да­па­ма­га­ем ве­тэ­ра­нам вай­ны. Гэ­та наш доўг, наш аба­вя­зак.

Так лі­чыць і пе­ра­мож­ца кон­кур­су ў на­мі­на­цыі «За твор­часць і ары­гі­наль­насць пры пад­рых­тоў­цы пуб­лі­ка­цыі» Мі­ка­лай Лі­тоў­кін. У пуб­лі­ка­цыі, за якую ён атры­маў уз­на­га­ро­ду, юнак рас­ка­заў пра свай­го ад­на­вяс­коў­ца, ве­тэ­ра­на Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны Пят­ра Пін­чу­ка. Школь­ні­кі ні­ко­лі не абы­хо­дзяць ха­ту фран­та­ві­ка: да­па­ма­га­юць па гас­па­дар­цы, рас­каз­ва­юць пра свае пос­пе­хі, слу­ха­юць апо­ве­ды пра вай­ну. Лёс Пят­ра Ада­ма­ві­ча на­столь­кі ўра­зіў дзе­ся­ці­клас­ні­ка, што той вы­ра­шыў рас­па­вес­ці аб гэ­тым і нам. Не­ў-
за­ба­ве ма­тэ­ры­ял пра гэ­та­га ўні­каль­на­га ча­ла­ве­ка з'я­віц­ца і на ста­рон­ках «Звяз­ды».

Ар­га­ні­за­та­ры кон­кур­су вы­каз­ва­юць шчы­рую ўдзяч­насць ма­ла­дым аў­та­рам за пра­яў­ле­ную ўва­гу да пы­тан­няў бе­ла­рус­кай ар­міі і аба­ро­ны Ай­чы­ны, за жа­дан­не рас­ка­заць пра ўдзель­ні­каў і све­дак ге­ра­іч­ных па­дзей Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Ва­шы тво­ры бу­дуць пуб­лі­ка­вац­ца на пра­ця­гу го­да на ста­рон­цы «Плац­дарм» у руб­ры­цы «Кон­курс».

Пе­ра­мож­цы за мі­ну­лы год вы­зна­ча­ны, але наш кон­курс пра­цяг­ва­ец­ца. З па­ла­жэн­нем мож­на па­зна­ё­міц­ца на на­шым сай­це. Да­сы­лай­це свае ма­тэ­ры­я­лы на бе­ла­рус­кай мо­ве на ад­рас рэ­дак­цыі: 220013, г.  Мінск, вул. Б. Хмяль­ніц­ка­га, 10 а, рэ­дак­цыя га­зе­ты «Звяз­да»; е-mаіl: іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу (з па­мет­кай «На кон­курс»). Пі­шы­це! Шанц пе­ра­маг­чы ёсць у кож­на­га.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.