Згодна з еўрапейскімі рэкамендацыямі па сардэчна-сасудзістай прафілактыцы, акружнасць таліі ў жанчын не павінна перавышаць 80 см, у мужчын — 94 см
Аб гэтым паведаміла вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі артэрыяльнай гіпертаніі РНПЦ «Кардыялогія» Вольга Паўлава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як вядома, на развіццё сардэчна-сасудзістых захворванняў уплываюць атлусценне і цукровы дыябет. Таму важна правільна харчавацца і не дапускаць залішняй масы цела. Спецыялісты адзначаюць, што артэрыяльная гіпертэнзія развіваецца ў 6 разоў часцей у тых асоб, хто не сочыць за сваім харчаваннем. Каб знізіць рызыку захварэць, трэба адмовіцца ад шкодных звычак і павялічыць фізічную актыўнасць. Рызыка сардэчна-сасудзістых захворванняў павялічваецца і пры пасіўным курэнні. Верагоднасць захварэць у тых людзей, хто знаходзіцца ў адным памяшканні з чалавекам, які курыць, узрастае на 30%. Па даных СААЗ, больш за тры чвэрці ўсіх смерцяў ад сардэчна-сасудзістых захворванняў можна было б прадухіліць, змяніўшы лад жыцця.
Па словах галоўнага пазаштатнага дзіцячага кардыярэўматолага Міністэрства аховы здароўя Ірыны Чыжэўскай, у Беларусі адзначаецца рост захваральнасці на артэрыяльную гіпертэнзію сярод дзяцей і падлеткаў. Прычым за апошнія 10 гадоў іх стала ў пяць разоў больш. На кардыялагічным уліку ў краіне знаходзіцца каля 52 тысяч дзяцей і падлеткаў.
У Беларусі больш за 1,9 млн жыхароў пакутуюць ад артэрыяльнай гіпертэнзіі. Палова з іх — людзі працаздольнага ўзросту. Звыш 1,23 млн пацыентаў знаходзяцца на дыспансерным уліку
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.