Вы тут

Устань і ідзі


Як «Ле­ві­я­фан» на­ціс­нуў гра­мад­ству на балючыя мес­цы

Да­ра­гі-да­ра­гі Анд­рэй Звя­гін­цаў апош­нім ча­сам над­звы­чай гуч­на аб­мяр­коў­ва­ец­ца ў су­вя­зі з вы­ха­дам на вя­лі­кі эк­ран кар­ці­ны «Ле­ві­я­фан». Зрэш­ты, і без біб­лей­скай мар­ской па­чва­ры, рэ­жы­сёр з'яў­ля­ец­ца ад­ным з са­мых яр­кіх су­час­ных кі­на­аў­та­раў. З ад­на­го бо­ку яго філь­ма­гра­фія за­яў­ляе, што рус­кае кі­но яшчэ о-го-го на што здоль­нае, а з дру­го­га — Анд­рэй Звя­гін­цаў ужо ку­ды вы­шэй­шы за сваю на­цы­я­наль­ную пры­на­леж­насць. Та­му яго па пра­ве мож­на на­зы­ваць ін­тэр­на­цы­я­наль­ным рэ­жы­сё­рам і асо­бай ме­на­ві­та су­свет­на­га кі­но. Так, яго апош­няя кар­ці­на «Ле­ві­я­фан», якая атры­ма­ла прыз Кан­ска­га кі­на­фес­ты­ва­лю «Най­леп­шы сцэ­на­рый», За­ла­ты гло­бус як най­леп­шы фільм на за­меж­най мо­ве, на­мі­на­цыю на «Ос­кар» і не­ве­ра­год­на шы­ро­кае дыс­ку­сій­нае аб­мер­ка­ван­не, збі­рае за­лы і ў мін­скіх кі­на­тэ­ат­рах.

14-19

Анд­рэй Звя­гін­цаў ад глы­бін­на­га ча­ла­ве­ча­га, ме­та­фі­зіч­на­га ў эк­зіс­тэн­цы­яль­ных кар­ці­нах «Вяр­тан­не» і «Вы­гнан­не», ад больш кан­крэт­най, прос­тай, але бес­кам­пра­міс­най «Але­ны» пе­рай­шоў да маш­таб­най тэ­мы. Ад­но­сі­ны ча­ла­век-дзяр­жа­ва, ча­ла­век-гра­мад­ства, ча­ла­век-царк­ва ва ўсіх змя­і­ных пе­ра­пля­цен­нях па­ка­за­ны ў ад­ной гіс­то­рыі прос­та­га пра­він­цый­на­га мужыка.

Мі­ка­лаю (Аляк­сей Се­раб­ра­коў) у спад­чы­ну да­сталі­ся дом і май­стэр­ня, дзе ён жы­ве з жон­кай (Але­на Ля­да­ва) і сы­нам і — га­лоў­нае — ні­чо­га змя­няць у сва­ім жыц­ці не хо­ча. Але ма­ляў­ні­чае мес­ца спа­да­ба­ла­ся кан­гла­ме­ра­ту мяс­цо­вай ула­ды (у якой у на­ступ­ным го­дзе вы­ба­ры) з мяс­цо­вай царк­вой. За­мож­ны мэр (Ра­ман Ма­дзя­наў) слу­хае са­лод­кія пра­мо­вы ар­хі­рэя («уся­кая ўла­да ад Бо­га») і аў­та­ма­тыч­на пры­раў­ноў­вае ся­бе да бос­кай сі­лы.

Па­чы­на­ец­ца фільм з пры­ез­ду мас­коў­ска­га ад­ва­ка­та Дзміт­рыя — сяб­ра Мі­ка­лая — ста­ніс­та­га, вы­со­ка­га, прад­стаў­ні­ча­га (Ула­дзі­мір Уда­ві­чэн­ка). І з гэ­та­га ж па­чы­на­ец­ца ча­ра­да на­дзей і без­на­дзей­нас­ці, які­мі Анд­рэй Звя­гін­цаў вы­ве­ра­на і тон­ка жанг­лі­руе. Спа­чат­ку грэе гле­да­ча свет­лай дум­кай, за­тым упэў­не­на яе ад­бі­рае. Ужо не­зва­рот­на.

Пер­шая на­дзея — ба­раць­ба за ма­ё­масць рэ­спек­та­бель­на­га Дзміт­рыя, якая па­чы­на­ец­ца да­во­лі пе­ра­ка­наў­ча, з кам­пра­ма­там і спа­ло­хам мэ­ра, і вель­мі спро­шча­на, хут­ка, ба­наль­на раз­бу­ра­ец­ца. Пер­са­наж Дзміт­рыя не мог быць ін­шым — ні­жэй­шым, дур­ней­шым, у бруд­ных ча­ра­ві­ках. Та­ды б яго прой­грыш і пры­ні­жэн­не не вы­клі­ка­лі б да­стат­ко­ва моц­на­га па­чуц­ця крыў­ды.

Дру­гая на­дзея — «нар­маль­нае» жыц­цё з жон­кай Мі­ка­лая Лі­ляй, маўк­лі­вай, ня­ўсмеш­лі­вай, ску­пой на вы­яву па­чуц­цяў. Муж яе лю­біць, сын не зу­сім, яна «гэ­та ве­дае». Пас­ля здра­ды яна ўсё ж та­кі іг­на­руе пы­тан­не Дзміт­рыя: «Па­е­дзеш са мной у Маск­ву?» І вяр­та­ец­ца да му­жа. Зноў ней­кі пра­свет — яны спяць ра­зам, рэ­чы збі­ра­юць, Мі­ка­лай про­сіць сы­на да­ра­ваць ёй і ін­шае. Але чар­го­вы прой­грыш, чар­го­вая не­апраў­да­ная на­дзея.

Жыц­цё Мі­ка­лая па­во­лі бу­рыц­ца, лю­дзі сы­хо­дзяць, улас­насць вы­слізг­вае з рук. Вось мо­мант, ка­лі час з'яз­джаць ра­зам з сы­нам як ма­га да­лей ад рус­кай поў­на­чы і баць­ка­вай май­стэр­ні. І зноў чор­таў пра­вал. Ужо трэ­ці, які па на­рас­та­ю­чай хлёст­ка і ма­гут­на ўздзей­ні­чае на гле­да­ча. А гля­дач у свой час ра­зу­мее — гэ­та фільм пра тое, што побач, за акном. Жыц­цё звы­чай­на­га ся­рэд­не­ста­тыс­тыч­на­га абы­ва­це­ля Мі­ка­лая з па­да­чы мэ­ра, бла­га­слаў­лё­на­га царк­вой, руй­ну­ец­ца. Тры­ма шчаўч­ка­мі.

У кар­ці­не Анд­рэя Звя­гін­ца­ва «ўла­да ад Бо­га», сак­ра­мен­таль­нае ўсё ж за­цвяр­джэн­не, да Бо­га пры­раў­ноў­вае жорст­ка­га, бяз­лі­тас­на­га, цы­ніч­на­га чы­ну­шу. Адзін яго вы­гляд, под­ла­га, п'я­на­га, з не­цэн­зур­ны­мі па­гро­за­мі і аб­ра­за­мі, у воб­ра­зе не­ча­га «бос­ка­га» вы­клі­кае рэз­кае не­пры­ман­не. Мэр без уся­ля­кіх пе­ра­шкод пры­мае ад ар­хі­рэя бла­га­слаў­лен­не на без­за­кон­не і та­таль­ную не­спра­вяд­лі­васць — у гэтым вы­пад­ку, каб ада­браць у Мі­ка­лая зям­лю.

Анд­рэй Звя­гін­цаў свя­до­ма па­кі­дае сю­жэт­ныя «лакуны», згод­ны з вы­ра­зам «не толь­кі мы гля­дзім філь­мы, але і яны нас гля­дзяць». У гэ­тай кар­ці­не, як і ў ін­шых звя­гін­цаў­скіх, ёсць мес­ца для гля­дац­ка­га да­дум­ван­ня, але ёсць і свя­до­мае кіраван­не ўра­жан­ня­мі, што ў гэ­тым вы­пад­ку больш чым не­аб­ход­на.

Рэ­жы­сёр пад­крэс­лі­вае сваё па­мкнен­не пры­раў­няць эк­ран­нае дзей­ства да рэ­аль­нас­ці з да­па­мо­гай шы­ро­ка вя­до­мых эле­мен­таў на­кшталт пес­ні «О Бо­же, ка­кой мужчина!», ча­го ра­ней па­спя­хо­ва па­збя­гаў і цал­кам ма­дэ­ля­ваў эк­ран­ную рэ­аль­насць. Да та­го ж, Анд­рэй Звя­гін­цаў, ма­ю­чы маг­чы­масць упры­го­жыць кар­цін­ку ві­до­вішч­ны­мі сцэ­на­мі, ад­хі­ляе эра­тыч­ны па­тэн­цы­ял, эпі­зод збіц­ця. Але ўсё гэ­та паў­на­вар­тас­на за­мя­няе ку­ды больш важ­ная і хва­лю­ю­чая сцэ­на зно­су до­ма ў фі­на­ле.

14-20

Гра­мад­ства па­лі­чы­ла ся­бе аб­ра­жа­ным гэ­тым філь­мам, пры­ня­ло фільм за ўтры­ра­ва­ны парт­рэт су­час­на­га ра­сій­ска­га гра­мад­ства. Ме­на­ві­та ра­сій­ска­га. Вар­та на­га­даць, што гіс­то­рыя Мар­ві­на Хі­ме­е­ра, якая да­ла штур­шок ства­рэн­ню «Ле­ві­я­фа­на», ад­бы­ла­ся ў шта­це Ка­ла­ра­да, ЗША, праў­да, з ін­шым фі­на­лам. Пра­цяг пра­цы над сцэ­на­ры­ем і бу­ду­чым філь­мам ішоў з на­тхнен­нем ад фі­ла­со­фіі То­ма­са Гоб­са і яго кні­гі «Ле­ві­я­фан, або Ма­тэ­рыя, фор­ма і ўла­да дзяр­жа­вы цар­коў­най і гра­ма­дзян­скай» (1651). Бры­та­нец То­мас Гобс па­раў­ноў­ваў ула­ду з не­пе­ра­мож­най біб­лей­скай па­чва­рай — ад­сюль наз­ва кар­ці­ны. Яшчэ ад­ной лі­та­ра­тур­най ас­но­вай па­слу­жы­ла на­ве­ла нем­ца Ген­ры­ха фон Клей­ста «Мі­ха­эль Коль­ха­ас», у якой га­лоў­ны ге­рой, не да­біў­шы­ся спра­вяд­лі­вас­ці, па­чы­нае вяр­шыць са­ма­суд.

Про­та­сю­жэ­там па­слу­жы­ла і біб­лей­ская кні­га Іо­ва, у якой Бог пы­та­ец­ца: «Ці можаш ты вудаю выцягнуць левіяфана і вяроўкаю схапіць за язык яго?.. Ці можаш прапароць скуру яго дзідаю і галаву ягоную рыбацкаю астрогаю?» — Тое, што ча­ла­ве­ку не пад сі­лу ў да­чы­нен­ні да ўва­саб­ля­ю­ча­га пры­род­ную моц Ле­ві­я­фа­на. Тое ж цы­туе свя­тар паў­ноч­на­га го­ра­да, які, да­рэ­чы, з'яў­ля­ец­ца про­ці­лег­лым ар­хі­рэю пер­са­на­жам у агуль­ным воб­ра­зе рус­кай царк­вы. Гэ­та яс­на дае зра­зу­мець: фільм не ан­ты­пра­ва­слаў­ны, тым больш не ан­ты­рэ­лі­гій­ны — ан­ты­кле­ры­каль­ны, што ак­ту­аль­на, праў­да, зноў не толь­кі для Ра­сіі.

На­цы­я­наль­нае ад­цен­не кар­ціне на­да­лі ты­по­выя пер­са­на­жы — ну, са­праў­ды з рус­кай кла­сі­кі — не­цэн­зур­ная лек­сі­ка і са­ма Ра­сія, якая ў свят­ле праб­лем «ула­ды ад Бо­га» і пра­даж­най царк­вы аб­мяр­коў­ва­ец­ца даў­но. Ад­сюль і жар­ты на­кшталт: «Жы­хар ра­сій­скай глы­бін­кі вый­шаў на ву­лі­цу і па­гля­дзеў «Ле­ві­я-­фа­на». Але, мяр­ку­ю­чы па коль­кас­ці пер­ша­кры­ніц, рап­там у та­кім жа ня­шчас­ці аказ­ва­ец­ца ку­ды больш шы­ро­кая геа­гра­фія.

Рус­кай кар­ці­ну ро­біць яшчэ ад­на дэ­таль — фі­нал. Звя­гін­цаў не пус­ціў Мі­ка­лая на буль­до­зе­ры зруй­на­ваць мэ­рыю, бу­ды­нак су­да і гэ­так да­лей, як зра­біў Мар­він Хі­ме­ер (пас­ля ча­го стрэ­ліў са­бе ў га­ла­ву). У «Ле­ві­я­фа­на» фі­нал знач­на больш без­на­дзей­ны: ні­я­кай ура­чыс­тас­ці, ні­я­кай ад­пла­ты...

Але па­сыл «устань і ідзі», зра­бі ж што-не­будзь, змя­ні, — ві­да­воч­ны, і хвост­кая без­на­дзей­насць пе­ра­тва­ра­ец­ца ў ма­гут­ную за­сця­ро­гу — сты­мул гар­ба­та­му, ва ўсіх пад­сэн­сах, вы­пра­стаць спі­ну. Так, «Ле­ві­я­фан», па­ста­ян­на ад­бі­ра­ю­чы ў гле­да­ча над­зею, тым жа на­тхняе яго на пра­тэст су­праць та­ко­га ста­но­ві­шча рэ­чаў, а па­раў­на­нне сіс­тэ­мы з не­пе­ра­мож­най па­чва­рай мож­на і трэ­ба лі­чыць не ка­тэ­га­рыч­най, не веч­най, не хра­ніч­най. Та­му — устань і ідзі.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.