Вы тут

На «Беларусь 1» стартуе другі сезон праекта «Трансфармацыя»


Як перабудаваць харчовыя звычкi, абудзiць сiлу волi, зацягнуць сябе ў спартзалу i перамагчы прыродную ляноту на шляху да iдэальнага i здаровага цела, у якiм, як вядома, здаровы дух? Адказ на гэта пытанне з дапамогай прафесiяналаў будуць шукаць удзельнiкi другога сезона папулярнага праекта «Трансфармацыя» на тэлеканале «Беларусь 1».


Удзельнiкамi праграмы сталi 9 герояў ва ўзросце ад 19 да 42 гадоў — чацвёра мужчын i пяцёра жанчын, якiх аб'ядноўвае адно: жаданне змянiць жыццё i «зляпiць» новых сябе. Ну, i галоўны прыз рэалiцi-шоу — таксама неблагая мэта. Для яе дасягнення ў герояў i тэлевядучага Арцёма Рыбакiна, якi пройдзе разам з iмi ўвесь комплекс трэнiровак, ёсць усяго тры месяцы. Гледачы ж змогуць у кожным суботнiм выпуску не толькi сачыць, як змяняюцца героi звонку i знутры, але i даведацца больш пра сiлавыя трэнiроўкi i скласцi з дапамогай дыетолага правiльнае меню. Цiкава, цi здолее нехта пабiць рэкорд першага пераможцы «Трансфармацыi» Уладзiмiра Казакевiча, якi за тры месяцы пазбавiўся 22 кiлаграмаў? Сачыце за эфiрам!

Вiкторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Сам сабе Пiгмалiён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.