Вы тут

Як Беларусь супрацоўнічае з Кастрамской вобласцю Расіі


Ювелірная сталіца Расіі, калыска Дома Раманавых і радзіма вядомай маркі сыру, Кастрама — горад у цэнтральнай частцы Расіі — яшчэ і даволі перспектыўны беларускі партнёр. Нядаўна адбылося пасяджэнне беларускай часткі рабочай групы па супрацоўніцтве нашай дзяржавы і Кастрамской вобласці пад старшынствам міністра інфармацыі Ліліі АНАНІЧ.


Чакалася, што па выніках 2016 года рост экспарту тавараў у параўнанні з 2015-м складзе 104%. Згодна з данымі за студзень — лістапад мінулага года адпаведныя тэмпы склалі 102,1%. Асноўныя экспарцёры ў рэгіён — «Белнафтахім», «Белдзяржхарчпрам», «Беллегпрам», Мінсельгасхарч і Міністэрства прамысловасці. Істотны ўнёсак у экспарт тавараў у рэгіён аказваюць арганізацыі бязведамаснай падначаленасці.

Ёсць, несумненна, і цэлы шэраг акалічнасцяў, якія патрабуюць выпраўлення. Менавіта гэта работа і павінна стаць галоўным кірункам у актывізацыі ўзаемавыгадных эканамічных адносін з Кастрамской вобласцю.

Як прыклад — сітуацыя з лекамі, медпрэпаратамі. Па словах Анатоля ГРУШКОЎСКАГА, начальніка аддзела знешнеэканамічных сувязяў Міністэрства аховы здароўя, пастаўкі лекаў у Расійскую Федэрацыю ажыццяўляюцца праз Маскву, паколькі менавіта ў цэнтры вырашаюцца пытанні закупак лекавых сродкаў, а таксама іх выпрабаванні. Калі б былі прамыя пастаўкі ў рэгіён, сітуацыя выглядала б інакш.

На наступным тыдні — 6—7 лютага — у сталіцы будзе працаваць дэлегацыя Кастрамской вобласці Расійскай Федэрацыі пад кіраўніцтвам яе губернатара Сяргея Сітнікава. Як паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі, падчас высокіх сустрэч на высокім узроўні будуць абмеркаваны перспектывы развіцця ўзаемадзеяння нашай дзяржавы і Кастрамской вобласці, ключавыя стратэгічныя кірункі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Кастрамскі вектар

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.