Міжнародны спадарожнікавы канал «Беларусь 24» абнавіў свой афіцыйны сайт www.belarus24.by. Цяпер, знаходзячыся ў любой краіне свету, тут можна паглядзець беларускія навіны ў рэальным часе, азнаёміцца з тыднёвым анонсам самых цікавых праектаў або выбраць і спампаваць запіс перадачы з відэаархіва, які папаўняецца штодня і налічвае ўжо некалькі соцень гадзін.
«Акцэнт на сайце, таксама як і ў эфіры тэлеканала, мы зрабілі на іміджавых праектах пра нашу краіну, каб замежныя карыстальнікі ведалі, чым жыве сучасная Беларусь: ключавыя падзеі, інавацыі сусветнага значэння, новыя турыстычныя маршруты, знакавыя культурныя мерапрыемствы, неардынарныя асобы», — падкрэслівае кіраўнік «Беларусь 24» Аляксандр Мартыненка. Акрамя таго, замежнікам адрасаваны набор арыгінальных відэапаштовак «Сардэчна запрашаем у Беларусь». Усе асноўныя раздзелы сайта даступныя на англійскай мове, а таксама асобна размешчана беларускамоўная падборка тэлеперадач.
Вікторыя ЗАХАРАВА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».