Вы тут

З Камарына пачалося вызваленне Беларусі


Камарын стаў першым населеным пунктам на тэрыторыі Беларусі, які вызвалілі савецкія войскі пасля акупацыі 70 гадоў таму.

У дзень 23 верасня 1943 года, падчас Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі па вызваленні гэтага гарадскога пасёлка на поўдні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 16 байцоў і камандзіраў былі прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза.

1380058544291_25-52

Увогуле за фарсіраванне Дняпра каля Камарына 33 чалавекі былі ўдастоены гэтага высокага звання. У брацкай магіле пахаваны 627 савецкіх салдат, якія загінулі пры вызваленні населенага пункта. З аператыўнай зводкі Саўінфармбюро за 23 верасня 1943 года: «На Гомельскім напрамку нашы войскі, працягваючы развіваць паспяховае наступленне, прасунуліся наперад ад 10 да 20 кіламетраў, занялі звыш 300 населеных пунктаў, сярод якіх буйныя населеныя пункты Васільеўка, Мар'інская, Цынка, Лугавец, Лопазна, Вялікая Дуброва, Красновічы, Старая Гута, Найтопавічы, Дарэевічы, Істобкі, Карпавічы, Салаўёўка, Шумілаўка, Пятроўка, Дуброўнае, Кулікоўка, Пятрушын, Палуботкі, Кархоўка, Відзельцы».

Урачыстыя мерапрыемствы прайшлі ў гэтым населеным пункце на поўдні Беларусі. Жыхары і госці Камарына ўспомнілі пра падзеі 70-летняй даўнасці і ўшанавалі памяць загінулых герояў. Адбылася паніхіда, а таксама мітынг-рэквіем каля абеліска воінам-вызваліцелям. Да брацкай магілы ўскладзены вянкі і кветкі. Пляц-парад роты ганаровай варты Гомельскага інжынернага інстытута МНС стаў адным з самых відовішчных фрагментаў свята. А потым для ўсіх гасцей і жыхароў аграгарадка спявала заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева. Завяршыліся ўрачыстасці святочным салютам.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.