Вы тут

Ці трэба даваць дзецям кішэнныя грошы?


Вольга ЧАМАДАНАВА, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Мінскага РУУС:

1380836771313_1

— Адкажу пытаннем на пытанне: а ці трэба даваць дзецям кішэнныя грошы? Адзеннем і ежай іх забяспечваюць бацькі. У школе таксама кормяць — проста трэба здаць неабходную суму настаўніцы. Калі ж дзіцяці не падабаецца школьная ежа, яму можна пакласці што-небудзь з сабой — тое, што ён любіць. Такім чынам, кішэнныя грошы — гэта, хутчэй, перастрахоўка. І перад тым, як іх даць, бацькі павінны ведаць, навошта яны патрэбны дзіцяці. Часта тыя не трацяць кішэнныя грошы на тое, пра што дамаўляліся з бацькамі, а збіраюць. На нешта, што бацькі ім не купяць, што не ўваходзіць у планы сямейнага бюджэту.

А яшчэ для многіх падлеткаў звыклай справай бывае набыць на кішэнныя грошы забароненае — алкагольныя напоі ці цыгарэты.

Вольга НІКІЦІНА, прадпрымальнік, бізнес-кансультант, г. Мінск:

1380836773119_2

— Безумоўна, дзецям неабходна даваць кішэнныя грошы, інакш як яны навучацца імі распараджацца? Напачатку трэба даваць невялікую, у залежнасці ад узросту, суму: пяць тысяч — на адзін дзень, дваццаць тысяч — на 4-5 дзён. Пры гэтым неабходна абмяркоўваць, на што і як дзіця збіраецца іх патраціць. З часам можна даваць і больш. Таксама я раю вучыць дзяцей грашовай граматнасці з 9-11 гадоў, бо ў школах такіх заняткаў пакуль што не ўвялі, звычка робіць сваё і даросламу чалавеку памяняць звыклыя адносіны да грошай становіцца амаль немагчыма. Вельмі важна не толькі навучыць дзіця правільна распараджацца грашыма, але і з павагай ставіцца да заробленых бацькамі грошай.

Сяргей ПРЫЛУЦКІ, паэт, г. Кіеў:

1380836775165_3

— Дзецям трэба даваць і грошы, і ўсё астатняе. Але галоўнае — каб ім давалі магчымасць заставацца дзецьмі, а не «загружалі» з самых народзінаў нечым кшталту не лазь па дрэвах, не хадзі па лужах. Мне давалі грошы — няшмат, але давалі. Ды мы, здаралася, калі не хапала, клянчылі дробязь у людзей на вуліцы — такі своеасаблівы майстар-клас па акцёрскім майстэрстве. А наконт дарагіх падарункаў — гэта больш праблема не дзяцей, а дарослых. Дзецям часам дастаткова мячыка і пагуляць дапазна. А вось за «стопяцьсот» тысяч падарунак ці за 5 рублёў — справа дзясятая. Іншая рэч, калі дзіця адмыслова патрабуе штосьці дарагое. Тады, лічу, трэба падарыць яму найтаннейшую драўляную свістульку і пакласці спаць а 8-й вечара!

Падрыхтавала Надзея ЮШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.