Беларуская чыгунка працягвае актыўную работу па падрыхтоўцы аб'ектаў сваёй інфраструктуры і арганізацыі на высокім узроўні прыёму гасцей, якія прыбудуць на мерапрыемствы чэмпіянату свету па хакеі, а таксама на святкаванне 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А геаграфія міжнародных чыгуначных перавозак гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату вельмі шырокая.
Прыезд гасцей у Беларусь чакаецца з Расіі, Латвіі, Германіі, Польшчы, Славакіі, Фінляндыі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Літвы, Швейцарыі, Украіны, ЗША, Іспаніі, Канады, Швецыі, Францыі, Нарвегіі, Італіі, Эстоніі, Ірландыі, Ізраіля, Аўстрыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Даніі, Казахстана, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Венгрыі.
Паводле інфармацыі прэс-цэнтра магістралі, найбольшая колькасць заўзятараў, якія прыбудуць чыгуначным транспартам, чакаецца з Расійскай Федэрацыі, Латвіі, Германіі, Польшчы, Славакіі. Асноўнымі маршрутамі прыбыцця стануць Мінск — Масква, Мінск — Санкт-Пецярбург, Мінск — Яраслаўль, Мінск — Чалябінск/Самара, Мінск — Рыга, Мінск — Вільнюс, Мінск — Варшава, Мінск — Кіеў, Мінск — Прага, Мінск — Берлін — Парыж, Мінск — Вена — Ніца. Таксама прадугледжана магчымасць арганізацыі праезду ўзгодненымі цягнікамі з перасадкай на станцыі Цярэспаль і Брэст. Сумесна з органамі пагранічнага і мытнага кантролю ўзгоднена тэхналогія па правядзенні кантролю цягнікоў, якія ідуць па шырокай каляі без перастаноўкі да станцыі Цярэспаль, для арганізацыі перасадачных зносін па названай станцыі.
Праезд пасажыраў унутры краіны будзе весціся цягнікамі межрэгіянальных ліній паміж сталіцай і абласнымі цэнтрамі згодна з дзейным графікам. Акрамя таго, Беларуская чыгунка па заяўках арганізацый гатова прызначыць дадатковыя цягнікі.
Прапануюцца розныя варыянты набыцця білетаў на цягнікі гарадскіх ліній. Білет можна купіць у чыгуначных касах, праз плацежна-даведачныя тэрміналы для самаабслугоўвання. На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі ўсталявана 9 тэрміналаў самаабслугоўвання для рэалізацыі праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа і гарадскіх ліній па банкаўскіх плацежных картках. У тым ліку тэрміналы ўстаноўлены на вуліцы каля будынка вакзала пад інфармацыйным табло, размешчаным побач з 22—24 пуцямі. Таксама білет можна купіць у цягніку.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.