Вы тут

Ча­ла­век — гэ­та гу­чыць год­на


Па іні­цы­я­ты­ве Бе­ла­ру­сі 30 лі­пе­ня аб­ве­шча­на ААН Су­свет­ным днём ба­раць­бы з ганд­лем людзь­мі

«Жы­вы та­вар» пры­но­сіць у кры­мі­наль­ным све­це ка­ла­саль­ныя пры­быт­кі. Са­сту­пае ён толь­кі про­да­жу зброі і нар­ко­ты­каў. У на­шай кра­і­не дзя­ку­ю­чы су­пра­цоў­ніц­тву пра­ва­ахоў­ні­каў са шмат­лі­кі­мі дзяр­жаў­ны­мі ор­га­на­мі ды ня­ўра­да­вы­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі ўда­ло­ся іс­тот­на вы­біць гле­бу з‑пад ног ганд­ля­роў людзь­мі.

— З 2002 го­да мы лік­ві­да­ва­лі 22 між­на­род­ныя зла­чын­ныя ар­га­ні­за­цыі і 83 гру­поў­кі, якія спе­цы­я­лі­за­ва­лі­ся на ганд­лі «жы­вым та­ва­рам», — га­во­рыць на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня па нар­ка­кант­ро­лі і су­праць­дзе­ян­ні ганд­лю людзь­мі МУС Бе­ла­ру­сі Сяр­гей Коў­тун. — Су­до­вы пры­га­вор пра­гу­чаў на ад­рас больш як дзвюх ты­сяч тра­фі­кё­раў, ад якіх па­цяр­пе­лі пяць ты­сяч ча­ла­век. Па бе­ла­рус­кіх за­ко­нах ганд­ляр ня­воль­ні­ка­мі ры­зы­куе пра­вес­ці за кра­та­мі да пят­нац­ца­ці га­доў з кан­фіс­ка­цы­яй ма­ё­мас­ці. Як вы­нік — ця­пер для аса­біс­тай бяс­пе­кі тра­фі­кё­ры час­та імк­нуц­ца пры­маць «жы­вы та­вар», па­збя­га­ю­чы пры­ез­ду ў на­шу кра­і­ну. Ад­нак менш чым ме­сяц та­му пры спро­бе вы­ва­зу дзвюх бе­ла­ру­сак для сек­су­аль­най экс­плу­а­та­цыі быў за­тры­ма­ны гра­ма­дзя­нін ад­ной з паў­днё­вых кра­ін…

Як пра­ві­ла, ня­воль­ні­ка­мі лю­дзі ста­но­вяц­ца, спа­ку­сіў­шы­ся на абя­цан­ні вы­со­ка­га за­роб­ку за мя­жой без ва­ло­дан­ня спе­цы­яль­ны­мі ве­да­мі ды на­яў­нас­ці па­трэб­най ква­лі­фі­ка­цыі. Ця­пер жа гэ­ты міф уда­ло­ся ў мно­гіх лю­дзей раз­ве­яць.

—Знай­сці пра­цу за мя­жой мож­на як са­ма­стой­на, так і пры са­дзей­ні­чан­ні юры­дыч­ных асоб ды ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў, якія ма­юць спе­цы­яль­ны да­звол на та­кі від дзей­нас­ці, — на­гад­вае на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня знеш­няй пра­цоў­най міг­ра­цыі, бе­жан­цаў і пры­тул­ку Дэ­парт­амен­та па гра­ма­дзян­стве і міг­ра­цыі МУС Ула­дзі­мір Мар­ге­віч. — Азна­ё­міц­ца з іх спі­сам мож­на на сай­це Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў www.mvd.gov.by або па тэ­ле­фо­не (017) 218–52–64. Гэ­ты шлях са­мы бяс­печ­ны, бо на­клад­вае на юры­дыч­ную асо­бу шэ­раг аба­вяз­каў. Пры іх са­дзей­ні­чан­ні за мя­жу на пра­цу сё­ле­та ад­пра­ві­лі­ся 2634 ча­ла­ве­кі.

Геа­гра­фія вы­ез­ду бе­ла­ру­саў шы­ро­кая — Ра­сія, Гер­ма­нія, ЗША, Поль­шча, Тур­цыя… Ад­праў­ля­юц­ца лю­дзі ту­ды не толь­кі ў по­шу­ку пра­цы ці з мэ­тай па­сту­піць ву­чыц­ца. На­прык­лад, дзяў­ча­ты едуць у за­меж­жа яшчэ і каб узяць шлюб з гра­ма­дзя­ні­нам ін­шай кра­і­ны. Ад­нак лод­ка ка­хан­ня, як вя­до­ма, час­та раз­бі­ва­ец­ца аб по­быт. У гор­шым ва­ры­ян­це — аб хат­ні гвалт. І ка­лі ў еў­ра­пей­скіх кра­і­нах за­ка­на­даў­ства ў да­чы­нен­ні да жан­чын ку­ды больш лі­бе­раль­нае, то ва ўсход­ніх кра­і­нах «ад­кру­ціць» сі­ту­а­цыю на­зад ужо знач­на ця­жэй. Да­дай­це да гэ­та­га сла­бае ва­ло­дан­не за­меж­най мо­вай…

—Мы скла­да­ем у та­кім вы­пад­ку па­кро­ка­вы план дзе­ян­няў, тлу­ма­чым, як трэ­ба ся­бе бяс­печ­на па­во­дзіць, і ўрэш­це да­па­ма­га­ем вяр­нуц­ца на ра­дзі­му, — га­во­рыць кі­раў­нік ін­фа­лі­ніі па бяс­печ­ным вы­ез­дзе і зна­хо­джан­ні за мя­жой «113» Аляк­санд­ра Дзі­кан. — Не так даў­но жан­чы­на вый­шла за­муж за жы­ха­ра ад­ной з каў­каз­скіх кра­ін. Яна на­пі­са­ла нам па элект­рон­най по­шце ліст, у якім скар­дзі­ла­ся на хат­ні гвалт з бо­ку му­жа. Па­коль­кі прад­стаў­ніц­тва на­шай кра­і­ны там ня­ма, мы звяр­ну­лі­ся ў па­соль­ства Бе­ла­ру­сі ў Ар­ме­ніі. Яны ад­рэ­ага­ва­лі вель­мі хут­ка. Да­па­маг­лі нам і ня­ўра­да­выя ар­га­ні­за­цыі. І з та­кой комп­лекс­най да­па­мо­гай сі­ту­а­цыя вы­ра­шы­ла­ся па­спя­хо­ва, жан­чы­не ўда­ло­ся збег­чы ад ты­ра­на ў бяс­печ­нае мес­ца, а пас­ля вяр­нуц­ца ў Бе­ла­русь…

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.