Вы тут

Ад­кры­ты. І ча­ка­ем уза­ем­нас­ці


На­ша кра­і­на га­то­ва стаць леп­шым мес­цам для рэа­лі­за­цыі пра­ек­таў аме­ры­кан­скіх ін­вес­та­раў

Па­дзея, якая не­ка­то­ры­мі экс­пер­та­мі бы­ла ўспры­ня­та як ад­лі­га ў ад­но­сі­нах па­між дзвю­ма кра­і­на­мі, мо­жа і са­праў­ды стаць фак­та­рам змен у бе­ла­рус­ка-амерыканскіх ста­сун­ках. Пры­нам­сі, з за­яў на­ша­га прэм'­ер-мі­ніст­ра Мі­ха­і­ла Мяс­ні­ко­ві­ча вы­ні­кае, што мы цал­кам ад­кры­ты для лю­бо­га су­пра­цоў­ніц­тва і пры­еха­лі з кан­крэт­ны­мі пра­па­но­ва­мі. Аме­ры­кан­скі бок быц­цам так­са­ма не су­праць гэ­та­га. У лю­бым вы­пад­ку, пра­вя­дзен­не ў Нью-Ёр­ку бе­ла­рус­ка-амерыканскага ін­вес­ты­цый­на­га фо­ру­му маг­ло стаць маг­чы­мым толь­кі ў вы­ні­ку ўза­ем­ных на­ма­ган­няў і пры га­тоў­нас­ці аме­ры­кан­ска­га бо­ку са­дзей­ні­чаць пос­пе­ху гэ­та­га ме­ра­пры­ем­ства.

Пе­ра­за­груз­ка

Спе­цы­я­ліс­ты ўпэў­не­ны, што Бе­ла­русь ці­ка­вая для аме­ры­кан­ска­га біз­не­су з пунк­ту гле­джан­ня перс­пек­ты­вы ін­вес­ты­цый. Гэ­та тлу­ма­чыц­ца на­яў­нас­цю ў кра­і­не ква­лі­фі­ка­ва­ных кад­раў, вы­гад­на­га геа­гра­фіч­на­га ста­но­ві­шча, асаб­лі­ва ва ўмо­вах до­сту­пу на ве­лі­зар­ны еў­ра­зій­скі ры­нак.

Прэм'­ер-мі­ністр Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч вель­мі раз­ліч­вае на пе­ра­за­груз­ку бе­ла­рус­ка-аме­ры­кан­скіх ад­но­сін: «Я шчы­ра ве­ру ў тое, што, мо­жа быць, з па­чат­кам гэ­та­га ме­ра­пры­ем­ства і шэ­ра­гу вя­лі­кіх ме­ра­пры­ем­стваў па­лі­тыч­на­га ха­рак­та­ру, якія іні­цы­я­ва­ла Бе­ла­русь, у тым лі­ку ў га­лі­не мір­на­га ўрэ­гу­ля­ван­ня кан­флік­ту ва Укра­і­не, у нас бу­дзе вя­лі­кая пе­ра­за­груз­ка ад­но­сін па­між Бе­ла­рус­сю і ЗША».

Кі­раў­нік ура­да пад­крэс­ліў, што бе­ла­рус­кі бок га­то­вы зра­біць усё, што ад яго за­ле­жыць, каб Бе­ла­русь ста­ла леп­шым мес­цам для рэа­лі­за­цыі пра­ек­таў аме­ры­кан­скіх ін­вес­та­раў. «Мы ад­кры­тыя для дыя­ло­гу, гэ­так жа, як ад­кры­тая на­ша кра­і­на, — за­явіў ён. — Мы ба­чым сваю бу­ду­чы­ню ў эка­но­мі­цы ве­даў і іна­ва­цы­ях. Сён­ня вель­мі вы­со­кі ўзро­вень кан­ку­рэн­цыі, і мы з'яў­ля­ем­ся пры­хіль­ні­ка­мі рэ­аль­най ад­кры­тай эка­но­мі­кі, пас­ля­доў­на ідзём гэ­тым шля­хам».

З пры­цэ­лам на фі­нан­са­вы ры­нак

«Для нас вель­мі важ­ны вы­хад на фі­нан­са­вы ры­нак ЗША, і мы вель­мі раз­ліч­ва­ем на кан­струк­тыў­ную су­мес­ную пра­цу на рын­ку фі­нан­саў. На­шы дзяр­жаў­ныя і кар­па­ра­тыў­ныя аб­лі­га­цыі на­дзей­на за­бяс­пе­ча­ны і ма­юць да­стат­ко­ва вы­со­кі ўзро­вень пры­быт­ко­вас­ці. Нам трэ­ба су­мес­на іс­ці ў гэ­тым кі­рун­ку», — лі­чыць Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. У пры­ват­нас­ці, Бе­ла­русь вы­ву­чае маг­чы­масць раз­мя­шчэн­ня ў ЗША аб­лі­га­цый на 1 млрд до­ла­раў. Па сло­вах на­мес­ні­ка мі­ніст­ра фі­нан­саў Бе­ла­ру­сі Мак­сі­ма Ер­ма­ло­ві­ча, у рам­ках дэ­бют­ных вы­пус­каў бе­ла­рус­кіх аб­лі­га­цый на знеш­ніх рын­ках ужо ёсць ін­вес­та­ры са Злу­ча­ных Шта­таў, і яны з'яў­ля­юц­ца тры­маль­ні­ка­мі до­сыць вя­лі­кай до­лі гэ­тых каш­тоў­ных па­пер.

Мак­сім Ер­ма­ло­віч лі­чыць важ­най для бе­ла­рус­кіх бан­каў і кам­па­ній ка­ці­роў­ку дзярж­аб­лі­га­цый між­на­род­ны­мі рэй­тын­га­вы­мі агенц­тва­мі. «Мы га­то­вы зра­біць аме­ры­кан­скім ін­вес­та­рам пра­па­но­ву і пра­вес­ці ўсе не­аб­ход­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, каб раз­мяс­ціць вы­пуск аб­лі­га­цый на аме­ры­кан­скім рын­ку, ча­го мы ра­ней не ра­бі­лі», — за­явіў на­мес­нік мі­ніст­ра.

Акра­мя та­го, Бе­ла­русь пра­па­нуе ін­вес­та­рам з ЗША пры­сут­ні­чаць на на­шым фі­нан­са­вым рын­ку. Бе­ла­рус­кія прад­пры­ем­ствы рых­ту­юц­ца да та­го, каб праз ме­ха­ніз­мы ІPO пры­цяг­ваць рэ­сур­сы з між­на­род­ных фі­нан­са­вых рын­каў. Зра­зу­ме­ла, што і Нью-Ёрк бу­дзе ад­ным з цэнт­раў, дзе на­шы прад­пры­ем­ствы бу­дуць вы­хо­дзіць на ІPO.

Біз­нес без віз?

«Мы да­мо­ві­лі­ся з па­соль­ствам ЗША ў Мін­ску, што бу­дзем уся­ляк са­дзей­ні­чаць ра­бо­це МЗС Бе­ла­ру­сі і Дзярж­дэ­парт­амен­та ЗША», — за­явіў прэм'­ер-мі­ністр. Па­вод­ле яго слоў, га­вор­ка ідзе пра маг­чы­масць не­ка­то­ра­га па­ве­лі­чэн­ня коль­кас­ці ра­бот­ні­каў па­соль­стваў, у пер­шую чар­гу кон­суль­скіх ра­бот­ні­каў. «Гэ­та пы­тан­не зна­хо­дзіц­ца ў ста­дыі раз­гля­ду». Мно­гіх ці­ка­віць, ці мож­на ча­каць ві­за­вых па­слаб­лен­няў, асаб­лі­ва для прад­стаў­ні­коў біз­не­су. Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч ад­зна­чыў, што ў гэ­тым пы­тан­ні ёсць пэў­ныя праб­ле­мы, якія не­аб­ход­на вы­ра­шаць су­мес­на з ад­мі­ніст­ра­цы­яй у ЗША. Ён рас­па­вёў, што пад­час яго ві­зі­ту ў Нью-Ёрк за­пла­на­ва­ны ў тым лі­ку су­стрэ­чы з прад­стаў­ні­ка­мі Дзярж­дэ­парт­амен­та ЗША.

Нам — сіс­тэ­мы во­да­ачыст­кі, ім — трак­та­ры?

Су­свет­на вя­до­мая кам­па­нія Cullіgan ужо рэа­лі­за­ва­ла шмат пра­ек­таў у на­шай кра­і­не. Сіс­тэ­ма­мі во­да­ачыст­кі і во­да­пад­рых­тоў­кі, якія вы­пус­кае прад­пры­ем­ства, аб­ста­ля­ва­ны шэ­раг буй­ных ма­ла­ка­пе­ра­пра­цоў­чых прад­пры­ем­стваў. Яны так­са­ма вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца ў тэх­на­ло­гіі за­лі­ван­ня лё­ду на спар­тыў­ных арэ­нах. Ця­пер рэа­лі­зу­юц­ца пра­ек­ты на во­да­за­бо­рах у Мін­ску. Кі­раў­ніц­тва Cullіgan пры­ня­ло ра­шэн­не знач­на па­шы­рыць сваю вы­твор­часць у Бе­ла­ру­сі і ства­рыць кам­па­нію «Ка­лі­ган Еў­ра­зія». Фак­тыч­на яна ста­не трэ­цім най­буй­ней­шым за­во­дам кам­па­ніі ў све­це, пра­дук­цыя яко­га бу­дзе ары­ен­та­ва­на на ўсю еў­ра­зій­скую пра­сто­ру. Сён­ня вы­твор­чыя лі­ніі Cullіgan іс­ну­юць толь­кі ў ЗША і Іта­ліі.

Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч так­са­ма пра­вёў яшчэ шэ­раг су­стрэч з прад­стаў­ні­ка­мі аме­ры­кан­ска­га біз­не­су. У пры­ват­нас­ці, аб­мер­ка­ва­ны стан і перс­пек­ты­вы су­пра­цоў­ніц­тва з кан­цэр­нам «Джэ­не­рал Мо­тарс».

У сваю чар­гу, Бе­ла­русь мо­жа на­рас­ціць па­стаў­кі трак­та­роў на аме­ры­кан­скі ры­нак. Ві­цэ-прэ­зі­дэнт кам­па­ніі MTZ Equіpment Ltd. Ар'е Пры­лік ска­заў: «У ча­сы СССР на паў­ноч­на­а­ме­ры­кан­скім рын­ку пра­да­ва­ла­ся ка­ля 4 ты­сяч бе­ла­рус­кіх трак­та­роў у год. Мы ве­рым, што змо­жам вяр­нуц­ца на гэ­ты ры­нак. Сё­ле­та мы пра­да­дзім ка­ля 100 трак­та­роў і бу­дзем па­сту­по­ва на­рошч­ваць аб'­ёмы», — ска­заў прад­стаў­нік кам­па­ніі. Па яго сло­вах, бе­ла­рус­кія трак­та­ры больш на­дзей­ныя і прос­тыя ў экс­плу­а­та­цыі, а іх ра­мон­тап­ры­дат­насць леп­шая.

***

На­га­да­ем, што бе­ла­рус­кая дэ­ле­га­цыя на ча­ле з прэм'­ер-мі­ніст­рам Мі­ха­ілам Мяс­ні­ко­ві­чам пры­ля­це­ла ў Нью-Ёрк для ўдзе­лу не толь­кі ў ін­вес­ты­цый­ным фо­ру­ме, але і ў Са­мі­це па клі­ма­це, які па­чаў­ся ўчо­ра. Больш пад­ра­бяз­на пра гэ­тую па­дзею «Звяз­да» рас­ка­жа ў най­блі­жэй­шых ну­ма­рах.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.