Вы тут

Ці можна ў педагагічны... з іракезам?


aбо Што пра гэ­та ду­мае рэк­тар

Тэ­ма­тыч­ная зме­на «Ад за­хап­лен­ня да пе­да­га­гіч­най пра­фе­сіі» прай­шла ў На­цы­я­наль­ным дзі­ця­чым адука­цый­на-азда­раў­лен­чым цэнт­ры «Зуб­ра­ня». Яна са­бра­ла амаль тры сот­ні вуч­няў (лі­да­раў школь­на­га са­ма­кі­ра­ван­ня, гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў), якія хо­чуць звя­заць свой лёс з ня­прос­тай, але вель­мі ці­ка­вай і вы­са­ка­род­най пра­фе­сі­яй. Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны пе­да­га­гіч­ны ўні­вер­сі­тэт імя Мак­сі­ма Тан­ка вы­ра­шыў ар­га­ні­за­ваць для сва­іх па­тэн­цы­яль­ных абі­ту­ры­ен­таў вя­лі­кае свя­та, та­му ў «Зуб­ра­ня­ці» вы­са­дзіў­ся са­праўд­ны «дэ­сант»: пе­рад школь­ні­ка­мі вы­сту­пі­лі ка­ман­да КВЗ «Леп­шыя сяб­ры», на­род­ны ан­самбль «РЭЙ», ан­самбль скры­па­чоў «Anno Domіnі» і тан­ца­валь­ны ка­лек­тыў «O2».

23-12

23-12

 

...Рэк­та­ра БДПУ Аляк­санд­ра Жу­ка вель­мі ці­ка­ві­ла, якім уяў­ля­юць са­бе су­час­на­га пе­да­го­га дзе­ці і ад­куль у іх уз­нік­ла жа­дан­не стаць на­стаў­ні­кам. Хто паў­плы­ваў на іх вы­бар? Школь­ныя пе­да­го­гі ці баць­кі? Ака­за­ла­ся, што ў мно­гіх сем'­ях ма­ці аль­бо баць­ка пра­цу­юць на «пе­да­га­гіч­най ні­ве», а не­ка­то­рыя дзе­ці і ўво­гу­ле па­хо­дзяць з на­стаў­ніц­кіх ды­нас­тый. Але ж мно­гія пры­ма­лі та­кое ра­шэн­не са­ма­стой­на. Пра свой вы­бар рас­пя­ва­ла дзе­ся­ці­клас­ні­ца Тац­ця­на АР­ДЗЮК з Лі­ды:

— Я вель­мі люб­лю дзя­цей. За­раз зай­ма­ю­ся ў школь­ным тэ­ат­раль­ным гурт­ку і ўжо маю до­свед пра­цы з ма­лод­шы­мі школь­ні­ка­мі. У бу­ду­чым ха­чу стаць вы­клад­чы­кам рус­кай мо­вы і лі­та­ра­ту­ры і анг­лій­скай мо­вы.

— Гэ­та маг­чы­ма, бо ў нас ёсць ад­па­вед­ная спе­цы­яль­насць, — пад­тры­маў школь­ні­цу Аляк­сандр Іва­на­віч.

Рэк­тар ад­зна­чыў, што ва­ло­дан­не за­меж­най мо­вай на ка­му­ні­ка­тыў­ным уз­роў­ні ста­ла аба­вяз­ко­вым ат­ры­бу­там су­час­на­га ча­ла­ве­ка. Але і ў ся­рэд­няй, і ў вы­шэй­шай шко­ле праб­ле­мы з «моў­ным пы­тан­нем» ёсць: не ха­пае ву­чэб­ных га­дзін і раз­моў­най прак­ты­кі. Вы­свет­лі­ла­ся, што ся­род удзель­ні­каў «круг­ла­га ста­ла» толь­кі не­каль­кі школь­ні­каў доб­ра ва­ло­да­юць мо­вай і мо­гуць сва­бод­на ка­му­ні­ка­ваць з ін­ша­зем­ца­мі — гэ­та, па мер­ка­ван­ні Аляк­санд­ра Жу­ка, вы­раз­на ілюст­руе сі­ту­а­цыю. Ён пра­па­на­ваў ды­рэк­та­ру «Зуб­ра­ня­ці» Над­зеі Ануф­ры­е­вай за­пра­шаць у цэнтр гас­цей з Анг­ліі і ін­шых кра­ін. Пры гэ­тым за­пэў­ніў школь­ні­каў, што на ба­зе БДПУ ўжо ства­ра­юц­ца ўмо­вы для за­сва­ен­ня сту­дэн­та­мі за­меж­ных моў.

Ар­цём УЛА­САЎ са слуц­кай шко­лы №6 па­ці­ка­віў­ся ў гос­ця:

— А як за­ах­воч­ва­юць сту­дэн­таў ва ўні­вер­сі­тэ­це?

— Ві­даць па ўсім, гэ­ты ма­ла­ды ча­ла­век сур'­ёз­на за­ці­каў­ле­ны па­ступ­лен­нем да нас, — усміх­нуў­ся рэк­тар. — Ма­гу па­хва­ліц­ца: БДПУ — адзі­ная бе­ла­рус­кая ВНУ, якая сё­ле­та за­бяс­пе­чы­ла ўсіх пер­ша­курс­ні­каў жыл­лём. У нас дзей­ні­ча­юць роз­ныя сіс­тэ­мы за­ах­воч­ван­ня: між­на­род­ныя аду­ка­цый­ныя гран­ты, уні­вер­сі­тэц­кія і прэ­зі­дэнц­кія прэ­міі. Пра­цу­юць пра­гра­мы па аб­ме­не сту­дэн­та­мі — са­мыя ак­тыў­ныя на­ву­чэн­цы БДПУ пра­хо­дзяць ста­жы­роў­ку ў Іта­ліі, Фін­лян­дыі і ін­шых кра­і­нах Еў­ро­пы.

Ву­ча­ні­ца брэсц­кай ся­рэд­няй шко­лы №8 Ка­ця­ры­на РА­ЗА­НО­ВІЧ вы­ра­шы­ла да­ве­дац­ца: ці дзей­ні­чае ва ўні­вер­сі­тэ­це дрэс-код? «Хлоп­цаў і дзяў­чат з іра­ке­за­мі я ў сце­нах на­ша­га ўні­вер­сі­тэ­та не за­ўва­жаў, — пры­знаў­ся Аляк­сандр Жук. — Усе лю­дзі — да­рос­лыя і ве­да­юць, як трэ­ба вы­гля­даць, каб ад­па­вя­даць дзе­ла­вой аб­ста­ноў­цы».

Іры­на ЖУШ­МА з Іва­на­ва па­ці­ка­ва­лі­ся, якая спе­цы­яль­насць ка­рыс­та­ец­ца най­боль­шай па­пу­ляр­нас­цю ў БДПУ. Аляк­сандр Жук па­ве­да­міў, што на ўсе ўні­вер­сі­тэц­кія спе­цы­яль­нас­ці пра­хад­ныя ба­лы сё­ле­та па­вы­сі­лі­ся, і ўсё ж у фа­ва­ры­тах — кам­п'ю­тар­ная гра­фі­ка, фі­зіч­ная куль­ту­ра і са­цы­яль­ная псі­ха­ло­гія.

Ма­рыя Мар­цу­ле­віч за­пы­та­ла­ся ў рэк­та­ра: якім ён ба­чыць ідэа­льна­га пе­да­го­га су­час­нас­ці?

— Воб­раз на­стаў­ні­ка XXІ ста­год­дзя амаль спі­са­ны з пе­ра­мож­цы сё­лет­ня­га кон­кур­су «На­стаў­нік го­да—2014», вы­клад­чы­ка гіс­то­рыі з Ма­ла­дзеч­на Вік­та­ра Жу­ка. Ён ак­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­вае но­выя тэх­на­ло­гіі — у са­цы­яль­ных сет­ках мо­жа і пра­кан­суль­та­ваць сва­іх вуч­няў, і даць ім за­дан­не, — па­дзя­ліў­ся сва­ім ба­чан­нем кі­раў­нік пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. — Сён­ня ін­фар­ма­цыі вель­мі шмат, і ў су­вя­зі з гэ­тым за­да­ча на­стаў­ні­ка змя­ні­ла­ся: у пер­шую чар­гу ён па­ві­нен ар­га­ні­за­ваць пра­цэс за­сва­ен­ня ве­даў, раз­віць у сва­іх вы­ха­ван­цаў умен­не ву­чыц­ца. А на­ву­чан­не па­він­на пра­цяг­вац­ца праз усё жыц­цё.

Аляк­сандр Жук так­са­ма па­дзя­ліў­ся са школь­ні­ка­мі сва­ёй ма­рай — ад­ра­дзіць у Мін­ску пе­да­га­гіч­ную гім­на­зію. Але па­чы­наць трэ­ба з пе­да­га­гіч­ных кла­саў. Да сло­ва, пер­шыя пе­да­га­гіч­ныя кла­сы фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­на­га і фі­ла­ла­гіч­на­га про­фі­ляў ужо ад­кры­лі­ся на ба­зе 20-й ста­ліч­най гім­на­зіі.

Пад­су­моў­ва­ю­чы, рэк­тар да­даў:

— Дзі­ця­чы са­док і шко­ла за­клад­ва­юць пад­му­рак асо­бы. На­пэў­на, усе па­мя­та­юць сваю пер­шую на­стаў­ні­цу — гэ­ты ча­ла­век па­кі­дае след у на­шай ду­шы на ўсё жыц­цё. Ра­ней пе­рад на­стаў­ні­кам зды­ма­лі ка­пе­лю­шы. Сён­ня пры­ваб­насць пра­фе­сіі зні­зі­ла­ся ў не­ма­лой сту­пе­ні з-за не­вы­со­кіх за­роб­каў. Але зра­зу­мей­це, што не ўсё вы­мя­ра­ец­ца гра­шы­ма: доб­ры спе­цы­я­ліст ве­дае са­бе кошт. Да­рэ­чы, БДПУ су­мес­на з Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі ўжо пра­цу­юць над пра­гра­май са­цы­яль­най пад­трым­кі на­стаў­ні­каў — іль­гот­ным крэ­ды­та­ван­нем, зніж­ка­мі на ін­тэр­нэт і ма­біль­ную су­вязь. Мы зро­бім усё для та­го, каб на­стаў­нік ад­чу­ваў ся­бе ўпэў­не­на і пра­фе­сія пе­да­го­га зноў ста­ла прэ­стыж­най.

За­вяр­шэн­нем дыя­ло­гу ста­ла пад­пі­сан­не па­гад­нен­ня аб су­пра­цоў­ніц­тве БДПУ імя М. Тан­ка і НДЦ «Зуб­ра­ня». Ця­пер яны бу­дуць сяб­ра­ваць: на лет­нюю прак­ты­ку сю­ды бу­дуць на­кі­роў­вац­ца сту­дэн­ты, каб блі­жэй па­зна­ё­міц­ца з бу­ду­чай пра­фе­сі­яй і па­пра­ца­ваць ва­жа­ты­мі.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

Байцы 174-га стралковага палка загінулі пры вызваленні вёскі Шылін.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.