Вы тут

Убачыць, адчуць, зразумець...


Бе­ла­рус­кія і ня­мец­кія да­след­чы­кі пра­цу­юць над агуль­ным пра­ек­там, які па­ка­жа ўвесь маш­таб тра­ге­дыі ў Трас­цян­цы

Па­куль на мес­цы бе­ла­рус­ка­га ла­ге­ра смер­ці ства­ра­ец­ца су­час­ны ме­ма­ры­ял, па кра­і­не і за яе ме­жа­мі не­ўза­ба­ве пач­не па­да­рож­ні­чаць пе­ра­соў­ная вы­стаў­ка, пры­све­ча­ная Трас­цян­цу. Ра­бо­та над яе кан­цэп­цы­яй ужо вя­дзец­ца.

3-31

— Ідэя ства­рыць пе­ра­соў­ную вы­стаў­ку, пры­све­ча­ную Трас­цян­цу, на­ле­жыць Дорт­мунд­ска­му між­на­род­на­му аду­ка­цый­на­му цэнт­ру, — за­зна­чыў ды­рэк­тар Мінск­ага між­на­род­на­га аду­ка­цый­на­га цэнт­ра імя Ёха­не­са Рау Вік­тар БА­ЛА­КІ­РАЎ. — Ужо вя­до­ма, што яна бу­дзе на дзвюх мо­вах: ня­мец­кай і рус­кай або бе­ла­рус­кай (па­куль не вы­ра­ша­на). Вы­стаў­ку па­ка­жуць у на­ву­чаль­ных уста­но­вах і му­зе­ях Бе­ла­ру­сі і Гер­ма­ніі. Усё дзе­ля та­го, каб ужо за­раз, па­куль яшчэ не ство­ра­ны ме­ма­ры­ял у Трас­цян­цы, па­зна­ё­міць ай­чын­ную і за­меж­ную гра­мад­скасць з гіс­то­ры­яй канц­ла­ге­ра, які па ве­лі­чы­ні зна­хо­дзіц­ца на чац­вёр­тым мес­цы ў све­це.

Срод­кі для рас­пра­цоў­кі кан­цэп­цыі вы­стаў­кі вы­дзе­лі­ла Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў ФРГ. Ство­ра­ны твор­чы ка­лек­тыў, ку­ды ўва­хо­дзяць бе­ла­рус­кія і ня­мец­кія гіс­то­ры­кі, му­зей­ныя су­пра­цоў­ні­кі. Для та­го, каб зра­зу­мець, у якім на­прам­ку ру­хац­ца, для бе­ла­рус­кай пра­цоў­най гру­пы бы­ла ар­га­ні­за­ва­на аду­ка­цый­ная па­езд­ка ў Поль­шчу і Гер­ма­нію для зна­ём­ства з ана­ла­гіч­ны­мі ме­ма­ры­я­ла­мі.

Удзель­ні­цы па­езд­кі На­тал­лі ЯЦ­КЕ­ВІЧ бы­ло вель­мі важ­на на­ве­даць гэ­тыя мес­цы і су­стрэц­ца з ня­мец­кі­мі да­след­чы­ка­мі, бо, на яе дум­ку, да 1990-х га­доў гіс­та­рыч­ная на­ву­ка па Дру­гой су­свет­най вай­не раз­ві­ва­ла­ся па­ра­лель­на ў роз­ных кра­і­нах. «По­тым усё гэ­та знік­ла. І за­раз у нас з'я­ві­ла­ся ўні­каль­ная маг­чы­масць аб'­яд­наць сі­лы, што ста­не сур'­ёз­ным кро­кам у раз­віц­ці агуль­най гіс­то­рыі, звя­за­най з той вай­ной», — пе­ра­ка­на­на вя­ду­чы ар­хі­віст На­цы­я­наль­на­га ар­хі­ва.

[caption id="attachment_62987" align="alignnone" width="600"]3-32 Архіўнае фото ўвахода ў Трасцянецкую зону ў часы акупацыі.[/caption]

— Пад­час па­езд­кі я зра­біў вы­сно­ву, што ў нас не ха­пае та­го, што звя­за­на з ха­ла­кос­там, — рас­ка­заў ды­рэк­тар Гіс­та­рыч­най май­стэр­ні Кузь­ма КО­ЗАК. — Ня­ма та­ко­га му­зея, як у той жа Поль­шчы. Ад­нак Трас­ця­нец як ме­ма­ры­яль­ны комп­лекс мо­жа спа­лу­чыць у са­бе і ры­сы му­зея. У Еў­ро­пе вель­мі шмат ро­біц­ца дзе­ля та­го, каб па­ка­заць тра­ге­дыю вай­ны. Ка­лі ка­заць пра нас, то мы да мно­гіх рэ­чаў ста­вім­ся яшчэ з пунк­ту гле­джан­ня ста­рых тра­ды­цый. І ідэя на­конт пе­ра­соў­най вы­стаў­кі мо­жа змя­ніць гэ­ты по­гляд у леп­шы бок.

Пад­час па­езд­кі на­ша пра­цоў­ная гру­па ўзгад­ні­ла з ня­мец­кі­мі ка­ле­га­мі тэ­ма­тыч­ныя бло­кі бу­ду­чай вы­ста­ўкі. Яна бу­дзе ўклю­чаць у ся­бе пе­рад­гіс­то­рыю ла­ге­ра Трас­ця­нец, жыц­цё­выя гіс­то­рыі лю­дзей, якія там зна­хо­дзі­лі­ся, су­до­выя пра­цэ­сы, якія ад­бы­лі­ся ў све­це пас­ля вай­ны ў да­чы­нен­ні да зла­чын­цаў, пры­кла­ды еў­ра­пей­скай куль­ту­ры ва­ен­най па­мя­ці

— Нам трэ­ба знай­сці тую адэ­кват­ную ма­дэль па­ра­зу­мен­ня, ус­пры­няц­ця і за­ха­ван­ня, якая па­він­на быць ад­люст­ра­ва­на ў кан­цэп­цыі пе­ра­соў­най вы­стаў­кі, — лі­чыць удзель­нік пра­цоў­най гру­пы, кан­ды­дат гіс­та­рыч­ных на­вук, за­гад­чык ка­фед­ры Мінск­ага дзяр­жаў­на­га лінг­віс­тыч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Сяр­гей НО­ВІ­КАЎ. — Яна бу­дзе ство­ра­на і з улі­кам та­го во­пы­ту, які мы на­бы­лі пад­час ванд­роў­кі ў Поль­шчы і Гер­ма­ніі, якая да­ла нам, пра­фе­сій­ным гіс­то­ры­кам, вель­мі шмат пад­стаў для сур'­ёз­ных роз­ду­маў. У пер­шую чар­гу зна­хо­джан­ня фор­маў, воб­ра­заў ме­ма­ры­я­лі­за­цыі мі­ну­ла­га. Ад­нак без грун­тоў­най на­ву­ко­вай апра­цоў­кі па­мяць пра Трас­ця­нец не мо­жа быць ме­ма­ры­я­лі­за­ва­на.

Кан­цэп­цыя вы­ста­ўкі — толь­кі пер­шы этап агуль­на­га пра­ек­та. І толь­кі та­ды, ка­лі яна бу­дзе за­цвер­джа­на, пач­нец­ца яе рэа­лі­за­цыя. Па­куль мяр­ку­ец­ца, што ў па­да­рож­жа па Бе­ла­ру­сі вы­стаў­ка ад­пра­віц­ца ўжо ў ве­рас­ні бу­ду­ча­га го­да.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

У ліпені, як і належыць экватару года, прагназуецца самы цёплы перыяд сезона.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.