Вы тут

П'еро ў лінагравюры


«Заў­сё­ды ў ру­ху» і «Усё сваё на­шу з са­бою» — на ла­ты­ні на­пі­са­на на він­ша­валь­ных паш­тоў­ках Ар­ле­на Каш­ку­рэ­ві­ча, вы­ста­ва якіх — «Ab іmo pectore» («Ад усёй ду­шы») — ад­кры­ла­ся 14 сту­дзе­ня ў На­цы­я­наль­ным мас­тац­кім му­зеі.

17-1517-16

Вы­ста­ва гэ­та не­звы­чай­ная: экс­па­на­ты ўво­гу­ле не па­доб­ныя на скла­да­ную, на­сы­ча­ную, экс­прэ­сіў­ную твор­часць на­род­на­га мас­та­ка Бе­ла­ру­сі, лаў­рэ­а­та Дзяр­жаў­най прэ­міі БССР і пра­фе­са­ра. Вя­до­ма ж: у му­зеі прад­стаў­ле­ны паш­тоў­кі зна­ка­мі­та­га бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка ў тэх­ні­цы лі­на­гра­вю­ры, якія пры­зна­ча­ны для він­ша­ван­ня бліз­кіх лю­дзей. Ад­сюль — цеп­лы­ня, жар­таў­лі­васць і га­лоў­ны пер­са­наж: вя­до­мы ге­рой італь­ян­скай ка­ме­дыі дэль ар­тэ П'е­ро. «З'яў­ля­ю­чы­ся свое­асаб­лі­вым alter ego аў­та­ра па­слан­ня, гэ­ты пер­са­наж ні­бы пад­крэс­лі­вае афа­рызм — то жар­таў­лі­вы, то па­ву­чаль­ны, то па­ка­ян­ны, але заў­сё­ды доб­ра­зыч­лі­вы, кра­наль­ны і шчы­ры».

Ра­зам з ад­крыц­цём вы­ста­вы ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя кні­гі «Ар­лен Каш­ку­рэ­віч» з се­рыі «Сла­ву­тыя мас­та­кі з Бе­ла­ру­сі», аў­та­рам якой стаў Кан­стан­цін Ба­ра­ба­наў.

Вы­ста­ва пра­цяг­нец­ца да 16 лю­та­га.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.