Вы тут

Звання «Чалавек года Віцебшчыны» удастоіліся 100 чалавек


«Чалавек года Віцебшчыны» — гэтага ганаровага звання нядаўна ўдастоіліся 100 жыхароў Прыдзвінскага краю. Карэспандэнт «Звязды» пабываў на ганаровай цырымоніі ў канцэртнай зале «Віцебск» і пагутарыў з некаторымі лаўрэатамі.


— Безумоўна, для мяне насіць высокае званне «Чалавек года Віцебшчыны» вялікі гонар. І ў тым, што мяне адзначылі, не толькі асабістая заслуга, а і ўсяго калектыву. Лічу, гэта агульная ўзнагарода — раёна, дзе жыву, — адказала Святлана КАВАЛЕЎСКАЯ, начальнік участка добраўпарадкавання і абслугоўвання жыллёвага фонду ЖКГ Лёзненскага раёна. — Частку прэміяльных абавязкова ахвярую на патрэбы царквы, дзіцячага дома і ўстановы, дзе жывуць састарэлыя.

— У нас аўтаматызацыя на вельмі высокім узроўні — па вопыт прыязджаюць нават прадстаўнікі іншых прадпрыемстваў. Летась мы ўкаранілі праграмнае забеспячэнне па кіраванні рознічнай сеткай у Расіі, — распавядае Руслан ПАЎЛАЎ, начальнік упраўлення інфармацыйных тэхналогій сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белвест».

А прадстаўнік славутага віцебскага тэатра быў адзначаны ў намінацыі «Культура, мастацтва, духоўнае адраджэнне».

— Калі даведаўся, што мой сціплы ўклад у айчынную культуру быў так высока адзначаны, вельмі здзівіўся. Вядома, заўсёды прыемна нешта атрымліваць, — сказаў Міхаіл КРАСНАБАЕЎ, рэжысёр-пастаноўшчык Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

— Для мяне важна, што на цырымоніі «прагучыць» месца майго жыхарства — Полаччына. Званне лаўрэата — вялікая адказнасць, гонар і прафесійная радасць. У наступным годзе газеце «Полацкі веснік» споўніцца 100 гадоў, — распавяла Вольга ЧАСНАВІЦКАЯ, кіраўнік газеты, гарадскога і раённага радыё.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай ШАРСТНЁЎ кожнага з лаўрэатаў асабіста павіншаваў на сцэне. Ён падкрэсліў, што няма праблемы вызначыць дастойных. А адзначыць трэба самых заслужаных.

— Ваш прыклад паказвае, які вялікі патэнцыял ёсць у кожнай сферы. На Віцебшчыне вельмі шмат разумных людзей, дасведчаных спецыялістаў. Калі мы будзем адзінымі, то справімся з любой праблемай, — звярнуўся да лаўрэатаў губернатар.

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Фо­та Аляк­сея СПАТ­КАЯ

Загаловак у газеце: Найлепшыя з дастойных

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.