Вы тут

Лавілі мужчын на «жывую прынаду»


Аператыўнікі Цэнтральнага РУУС сталіцы затрымалі групу маладых людзей — чатырох хлопцаў і дзяўчыну, якія падазраюцца ва ўчыненні рабавання і разбою.


— Дзяўчыну маладыя людзі выкарыстоўвалі ў якасці «прынады». 16-гадовая навучэнка аднаго з прафесійна-тэхнічных вучылішчаў рэгістравалася на сайце знаёмстваў пад чужымі данымі, утойваючы свой сапраўдны ўзрост. Пасля таго, як ёй паступалі прапановы ад мужчын асабіста пазнаёміцца, яна згаджалася. На прапановы схадзіць у кавярню адказвала адмовай, запрашаючы зайсці да сябе ў госці. Маўляў, жыве недалёка ад месца сустрэчы, і яе бацькі знаходзяцца на адпачынку ў Балгарыі. Пасля таго, як яна заводзіла мужчын у бязлюднае месца, іх даганяла агрэсіўна настроеная кампанія маладых людзей, якія збівалі кавалера і забіралі яго маёмасць. Да таго ж хлопцы пераконвалі мужчыну, што дзяўчына з'яўляецца непаўналетняй, рабілі выгляд, што здымаюць яго на камеру мабільнага тэлефона, пасля чаго пагражалі, што ў выпадку, калі ён звернецца ў міліцыю, тая напіша заяву і ён будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за інтымныя адносіны з непаўналетняй, — расказала прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна Абозная.

Сярэдні ўзрост затрыманых — 17 гадоў, самаму малодшаму — 14. Апошнім быў арыштаваны арганізатар, які хаваўся і не прыходзіў дадому нават пераначаваць. Усе ўдзельнікі групы будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, бо, у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, за рабаванне і разбой адказнасць наступае з 14 гадоў.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.