Вы тут

Ці ёсць на рынку антыканкурэнтныя пагадненні?


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў рамках ускладзеных на яго паўнамоцтваў прыступіла да ацэнкі стану таварных рынкаў мяса свініны, птушкі, жывой рыбы і малака.


Мэта — выяўленне і спыненне парушэнняў заканадаўства ў галіне процідзеяння манапалістычнай дзейнасці і развіцця канкурэнцыі, а таксама парушэнняў парадку правядзення працэдур дзяржаўных закупак і закупак за кошт уласных сродкаў (у выпадках, калі іх правядзенне з'яўляецца абавязковым у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь).

У прыватнасці, забароне падлягаюць пагадненні, узгодненыя дзеянні паміж канкурэнтамі, што дзейнічаюць на адным таварным рынку, якія маюць або могуць мець сваім вынікам раздзел таварнага рынку па тэрытарыяльным прынцыпе, аб'ёмах здзелак, відах, аб'ёмах тавараў і іх цэнах (тарыфах), коле прадаўцоў альбо спажыўцоў; выключэнне або абмежаванне доступу на таварны рынак іншых гаспадарчых суб'ектаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.