Вы тут

Правілы мыцця пухавікоў у пральнай машыне


Шмат хто з нас носіць восенню і зімой пухавікі, бо гэта цёплая, зручная і практычная вопратка. Час ад часу пухавік трэба памыць. Паслугі хімчысткі каштуюць нятанна, таму, каб сэканоміць, гэта можна зрабіць дома. Але перш чым пакласці пухавік у пральную машыну, варта даведацца, як яго правільна мыць.


1. Перад мыццём трэба зашпіліць маланку і гузікі. Зняць аздобы з футра. Вывернуць пухавік навыварат.

ВАЖНА: калі ў пухавіка футра не здымаецца, то мыць такі экзэмпляр нельга. Па-першае: ёсць вялікая імавернасць таго, што яно зафарбуе сам пухавік, асабліва калі яны кантрастных колераў. Па-другое, футра пасля «лазневай працэдуры» хутчэй за ўсё стане жорсткім.

2. Мыць трэба толькі адзін пухавік без іншых рэчаў.

3. Выкарыстоўвайце толькі вадкі сродак для мыцця далікатных тканін. Ніякага парашку!

4. Выберыце самы ашчадны рэжым. Лепш за ўсё мыць пры 30 градусах. Палашчыце мінімум 3-4 разы.

5. Пасля мыцця пухавіка галоўнае, каб пух не збіўся ў камякі. Для гэтага пакладзіце ў пральную машынку 3-4 мячыкі для тэніса. Але спачатку іх таксама трэба памыць.

6. Сушыце пухавік на свежым паветры. Ні ў якім разе не рабіце гэта каля агню або прыбораў ацяплення!

7. Пухавік будзе сохнуць не адзін дзень. Перыядычна падыходзьце да яго і ператрасайце, каб расправіць пух.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.