Вы тут

Тытул «Уладар сяла» заваявала сям’я Літвіных з Капыльскага раёну


Фінал Х Рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекту адбыўся ў  Глыбокім – там, дзе гэта ідэя і нарадзілася 10 гадоў таму, а потым распаўсюдзілася на ўсю краіну. Сёлета ўдзел у праекце ўзялі 478 маладых сем’яў, але ў фінале сустрэліся толькі шэсць пераможцаў абласных этапаў: сям'я Гайдук з гарадскога пасёлка Ружаны Пружанскага Брэсцкай вобласці; шматдзетная сям'я Молакавых з аграгарадка Більдзюгі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці, сям'я Давыдавых з аграгарадка Баршчоўка Добрушскага раёна Гомельскай вобласці; сям'я Палавеня з аграгарадка Гудзевічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці; сям'я Жэканавых з аграгарадка Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці і прадстаўнікі Міншчыны – сям’я Літвіных.


Сям'я Давыдавых

Трыумфатары праекту жывуць у вёсцы Лешня Капыльскага раёну. Муж і жонка Уладзімір і Вікторыя выхоўваюць дзесяцігадовую дачку Вераніку. Вікторья працуе кіраўніком справамі Семежаўскага сельскагага выканаўчага камітэта, удзельнічае ў грамадскім жыцці раёну, з’яўляецца сакратаром участковай выбарчай камісіі.  Уладзімір – арматуршчык і па сумяшчальніцтве  рабочы будаўнічай брыгады. Дачка Вераніка актыўна ўдзельнічае ў школьнай самадзейнасці, у конкурсах раённага і абласнога ўзроўняў, наведвае заняткі  "Школы ткачоў" у раённым Цэнтры ткацтва, займаецца ў гуртках. У сям'і моцная падсобная гаспадарка: тры парсючкі, конь і жэрабя, карова з цялушкай і трыма бычкамі, хатняя птушка. 

Сям'я Молакавых

Між іншым, сям’я Літвіных удзельнічала ў рэспубліканскім праекце ўжо ў другі раз, але летась прабіцца праз абласны этап ёй не ўдалося. Усе недахопы былі прааналізаваныя і выпраўленыя і на гэты раз у іх усё атрымалася… 

Сям'я Літвіных

А за гадзіну да фіналу завяршылася анлайн-галасаванне за сямейны відэаролік “Лепшы сельскi падворак”.  Яно праходзіла ў сацыяльнай сетцы “Укантакце” у групе “Моладзь Беларусі” , а таксама на  канале BRSMvideo відэахостынгу YouTube. У выніку падсумоўвання галасоў перамагла сям’я настаўнікаў Давыдавых з Гомельшчыны. Да слова, у фінале сям’я Андрэя і Таццяны Давыдавых стала другой, зусім нязначна адстаўшы ад пераможцаў. 

А дыплом трэцяй ступені заваявала шматдзетная сям’я Молакавых з Віцебшчыны. Іван і Дзіяна выхоўваюць чацвярых дзяцей: 12-гадовага сыну Мікіту, васьмігадовую дачку Сафію і трохгадовых блізнятак Настассю і Ганну. Як яны самі прызналіся, слова “сям’я” азначае для іх сэнс жыцця, а асабістым рэцэптам шчаслівай сям’і яны лічаць разуменне, клопат і каханне. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Аздаравіць сэрца можна ў любым узросце

Аздаравіць сэрца можна ў любым узросце

Вядома, што сярод прычын заўчаснай смерці сардэчна-сасудзістыя захворванні ўпэўнена займаюць першае месца.

Культура

Кладка якога стагоддзя будзе захавана? У сценах Старога замка ў Гродне вядуцца зандажы

Кладка якога стагоддзя будзе захавана? У сценах Старога замка ў Гродне вядуцца зандажы

Вядома, што пры жыцці польскі кароль Стэфан Баторый так і не ўбачыў канчаткова дабудаванага Старога замка ў Гродне.

Грамадства

Цяпер у краіне бясплодныя пары могуць зрабіць ЭКА бясплатна

Цяпер у краіне бясплодныя пары могуць зрабіць ЭКА бясплатна

Маладыя муж і жонка нецярпліва чакалі з'яўлення ў іх сям'і дзіцяці.