Вы тут

Жлобінскі раён мае ўсе неабходныя ўмовы для дынамічнага развіцця


Сёння на яго тэрыторыі працуе 16 прамысловых прадпрыемстваў. Вядучай галіной, безумоўна, з'яўляецца чорная металургія. Намеснік старшыні Жлобінскага райвыканкама па пытаннях эканомікі Валянцін УНДРУЛЬ адзначае, што асноўны ўплыў на фарміраванне паказчыкаў па вытворчасці прамысловай прадукцыі, экспарту, імпарту, выручцы, прыбытку, заработнай плаце, энергазберажэнню аказвае ААТ «Беларускі металургічны завод».


— Аб'ёмы вытворчасці прадукцыі на 91% сфармаваны за кошт БМЗ. Аднаку нас развітыя таксама харчовая, дрэваапрацоўчая, лёгкая прамысловасці. У сферы спажывецкіх тавараў самую вялікую ўдзельную вагу (каля 53%) займае «Жлобінскі мясакамбінат». Увогуле ж па раёне за дзесяць месяцаў бягучага года аб'ём вытворчасці роўны 1 млрд 412 млн бел. руб. Гэта 104,2% да адпаведнага перыяду мінулага года. Больш 70% прадукцыі, якая ў нас вырабляецца, ідзе на экспарт. Геаграфія замежнагандлёвай дзейнасці прадпрыемстваў раёна ахоплівае 60 краін свету. Сёлета наладжаны сувязі яшчэ з дзесяццю краінамі, з якіх экспарт пачаў ажыццяўляцца ў пяць. Нашы асноўныя гандлёвыя партнёры — Расія, Італія, Польшча, Вялікабрытанія, Германія, ЗША, Латвія... Прадукцыю туды адгружаюць адкрытыя акцыянерныя таварыствы «БМЗ», «Белфа», «Жлобінскі мясакамбінат», таварыствы з абмежаванай адказнасцю «Ака», «Завод тканых і зварных сетак», закрытае акцыянернае таварыства «Таніс» і іншыя. Менавіта Жлобін адпраўляе на экспарт звыш чвэрці ўсіх паставак Гомельскай вобласці. Высокімі тэмпамі ў раён прыцягваюцца і інвестыцыі ў асноўны капітал. Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў раёне ажыццяўляюць 19 сельгасарганізацый. Агульны аб'ём вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі за дзесяць месяцаў года склаў 108,8% пры заданні 103% (гэта 94 912 тыс. бел. руб.).

— Як вы ацэньваеце прадпрымальніцкую актыўнасць?

— У нас зарэгістравана 607 суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, індывідуальных прадпрымальнікаў — звыш 2100 чалавек. За гэты год у раёне створана 23 новыя прадпрыемствы, дзе цяпер працаўладкаваны 241 чалавек. Да таго ж, самастойна зарэгістравалі прадпрымальніцкую дзейнасць 222 чалавекі. Некаторым беспрацоўным са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва аказана садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.

— Як у раёне развіваецца спажывецкі рынак?

— Даволі паспяхова. У нас 640 гандлёвых аб'ектаў. За дзесяць месяцаў уведзена ў эксплуатацыю яшчэ 16 гандлёвых аб'ектаў (плошча 1533 кв. м).
Дарэчы, сярэднямесячная заработная плата ў Жлобіне цяпер складае 739,7 бел. руб. Тэмп росту да адпаведнага леташняга перыяду склаў 118,8%. Па ўзроўні заробку раён займае трэцяе месца ў вобласці.

— У чым вы бачыце перспектывы развіцця раёна?

— Нам трэба павышаць эфектыўнасць працы прадпрыемстваў, ствараць новыя працоўныя месцы. Важна, каб павышэнне заработнай платы адбывалася адначасова з ростам прадукцыйнасці працы. Мы збіраемся максімальна нарошчваць экспартны патэнцыял, весці актыўную інвестыцыйную дзейнасць. У тым ліку працягваць мадэрнізацыю прадпрыемстваў і прыцягненне прамых замежных інвестыцый.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Курс на моцную эканоміку

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.