Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Банзай!»

«Беларусь 3», 26 сакавіка

Ён — страхавы агент Мішэль, яна — сцюардэса Ізабель, і яны збіраюцца пажаніцца. Вось нібыта звычайная тэлефонная размова двух парыжан, толькі насамрэч яна — у Лондане, бо хоць і абяцала кінуць працу дзеля мужа, але абавязаная адпрацаваць яшчэ некалькі рэйсаў, а ён — у Сахары, бо пад пагрозай звальнення вымушаны быў пагадзіцца на шэраг незапланаваных камандзіровак. І вось пачынаецца тая самая мітусня, што стваральнікі старой французскай камедыі абазначылі як «Банзай — і не сумнявайся!».

Мішэля, якому трэба даставіць у Францыю пацярпелых за мяжой суайчыннікаў, лёс закідвае то ў крымінальныя раёны Нью-Ёрка, дзе на дапамогу прыйдуць хіба што гарлемскія банды, то ў пустыні Афрыкі... Ці чакаць хэпі-энду?


«Пелагія і белы бульдог»

«МІР», 31 сакавіка

8-серыйны дэтэктыў паводле рамана Барыса Акуніна сабраў палярныя ацэнкі крытыкаў і гледачоў — ад «найлепшая экранізацыя Акуніна» да «нудна, зацягнута, нецікава». Бясспрэчна адно: аўтару вынік спадабаўся, больш за тое, ён асабіста ўдзельнічаў у выбары галоўнай актрысы і... сабак.

Канец ХІХ стагоддзя, Расія, цэнтр Заволжскай губерні. Сталічны сінадальны інспектар Бубенцоў апантана шукае мясцовых адэптаў паганства. У гэты ж час у генераліхі Тацішчавай нехта забівае рэдкага белага бульдога, і тая падазрае, што зламыснік хоча замахнуцца на багатую спадчыну. На шляху ў маёнтак манахіня Пелагія, якой даручылі высветліць падрабязнасці справы, даведваецца яшчэ пра адно злачынства — знойдзены целы з адсечанымі галавамі, і падазрэнні падаюць якраз на мнагабожнікаў-паганцаў...


«Паліцэйскія і зладзеі»

АНТ, 1 красавіка

Абаяльны махляр, прадаючы фальшывыя археалагічныя скарбы замежніку, нават не здагадваўся, каму з іх дваіх менш пашанцавала. Падмануты пакупнік аказаўся дырэктарам расійска-амерыканскай макароннай фабрыкі і загадаў кіраўніку аховы прадпрыемства злавіць злодзея. Той з імпэтам бярэцца за справу, уцягваючы ў яе сваіх дзяцей, але, насуперак планам бацькі, тыя насамрэч пасябравалі з сям'ёй махляра, а дачка ахоўніка і сын злодзея пакахалі адно аднаго...

Знаёмы сюжэт? Нічога дзіўнага — камедыя Мікалая Досталя цалкам збудаваная на сюжэце аднайменнага італьянскага фільма 1951 года, толькі падзеі і героі перанесеныя ў расійскую рэальнасць 90-х.

Загаловак у газеце: Поўны экран прыгод

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.