Вы тут

Адмысловы праект з удзелам вясковых старастаў рэалізавалі на Ашмяншчыне


КУТ — гэта клубы вясковых старастаў, што дзейнічаюць у аграгарадках Кальчуны і Мураваная Ашмянка.


Іх удзельнікі — актыўныя вяскоўцы, старасты вёсак і мясцовыя жыхары Кальчунскага і Мураванаашмянкаўскага сельскіх Саветаў, сярод якіх вясковыя бібліятэкары, школьнікі і моладзь, прадстаўнікі органаў улады ды іншыя.

Стварэнне клубаў вясковых старастаў стала дыялогавай пляцоўкай для ўзаемадзеяння грамадзян і органаў улады ў вырашэнні праблем мясцовага маштабу, растлумачылі яго ініцыятары. З дапамогай КУТа ствараюцца сацыяльна-інфармацыйныя цэнтры на базе мясцовых бібліятэк, арганізуюцца валанцёрскія групы для дастаўкі літаратуры і аказання сацыяльна-бытавых паслуг састарэлым жыхарам аддаленых населеных пунктаў.

Акрамя гэтага, дзякуючы розным конкурсам, такім як «Добрая справа», «Найлепшы гаспадар», дзіцячай творчасці «Замалёўкі з вандроўкі» і «Мой родны кут», вяскоўцы далучаюцца да рэалізацыі значных спраў у сваім рэгіёне. А яшчэ праект паспрыяў арганізацыі свят народнай культуры «Землякі» і «КУТарскі фэст».

Як паведамілі ў райвыканкаме, праекты ініцыятыўнай групы грамадзян Кальчунскага і Мураванаашмянкаўскага сельскіх Саветаў і мясцовай улады рэалізавалі дзякуючы перамозе ў конкурсе «ТАНДЭМ», што прайшоў у межах міжнароднай гуманітарнай дапамогі. Мэта праектаў — прыцягнуць грамадзян да вырашэння пытанняў мясцовага значэння.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Мой родны КУТ...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.