Вы тут

Ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС прайшоў выпускны


Сёння на сталічнай вуліцы Машынабудаўнікоў панавала ўрачыстая атмасфера. Стваралі яе выпускнікі Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Лейтэнанцкія пагоны і дыпломы аб вышэйшай адукацыі атрымалі 107 курсантаў з Беларусі і 66 замежнікаў з Таджыкістана, Азербайджана і Казахстана. Агулам жа дыпламаванымі спецыялістамі ва УГЗ сёлета сталі 499 чалавек.


- Выпуск - гэта ўрачыстая падзея для любой навучальнай установы, - зазначыў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. - Сёння са сцен універсітэта выйдуць дыпламаваныя спецыялісты, якія заўтра стануць у строй і будуць займацца вырашэннем вельмі складаных, адказных задач, скіраваных на аказанне дапамогі людзям. Але перш за ўсё папярэджваць - каб яны не траплялі ў бяду. У навучальны працэс укараняюцца новыя праграмы. У нас вельмі шмат навуковых распрацовак. Я вельмі рады, што курсанты займаюцца навукай. Дзякуючы падобным распрацоўкам мы маем ўсю лінейку тэхнікі на базе нашых шасі, амаль усё абсталяванне, ахоўныя касцюмы.

Пасля традыцыйнага вальса выпускнікі прайшлі ўрачыстым маршам па плацы, развіталіся са сцягам Універсітэта грамадзянскай абароны і перадалі першакурснікам сімвалічную каску. Наперадзе ў іх – няпростая, але вельмі адказная служба.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота ucp.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.