Вы тут

Да трох гадоў прыгавораны экс-дырэктар аднаго з мінскіх ЖЭУ


Супрацоўнікі сталічнай міліцыі затрымалі дырэктара па месцы працы з доказамі злачынства. Ён атрымаў хабар ад прадстаўніка камерцыйнай структуры Мінска за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дагавора пастаўкі электраабсталявання, падпісанне рахунка-пратакола і своечасовую аплату па дагаворы.


Суд прыгаварыў былога дырэктара да трох гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Адбываць пакаранне ён будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама фігурант пазбаўлены права займаць пэўныя пасады.

Сяргей КУЛАКОЎ

Загаловак у газеце: Дырэктар-хабарнік

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.