Вы тут

1 верасня адбудзецца фестываль «Камяніца»


1 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту, што ў вёсцы Азярцо пад Мінскам, адбудзецца ўжо дзясяты па ліку фестываль «Камяніца».


На галоўнай музычнай сцэне выступяць гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» і этна-трыа «Троіца», рок-музыкант Лявон Вольскі ў дуэце з джазменам, саксафаністам Паўлам Аракелянам і лірык Зміцер Вайцюшкевіч у суправаджэнні
WZ-Оrkіеstrа, каларытныя фолк-металісты з гурта Trоllwаld, а таксама госці з блізкага замежжа — фолк-калектыў Jоrуj Klос з Украіны, стыль якога крытыкі вызначаюць як «казацкі брэйк-біт» ды «ўкраінскі абрадавы хіп-хоп» і «Тесто» з Расіі, які ператварае традыцыйныя напевы ў цалкам сабе сучасныя танцавальныя кампазіцыі з жывымі і электроннымі інструментамі.

Арганізатары фестывалю абяцаюць зрабіць яго найлепшым за дзесяць гадоў па ўсіх параметрах. «Мы пастараемся, каб усім гасцям, і дарослым, і дзецям, было камфортна. Запланавана некалькі музычных сцэн, мноства забаўляльных пляцовак і прыгожых выступленняў, кірмаш народных майстроў, вялікі фудкорт», — гаворыць каардынатар «Камяніцы-2018» Алег Пашак.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.