Вы тут

Дом для 28 шматдзетных сем'яў здалі ў Бялынічах


Дом, дзе паселяцца 28 шматдзетных сем'яў, здалі ў суботу ў Бялынічах. Навасёлы атрымалі ключы ад кватэр у новым 40-кватэрным жылым доме. Ва ўрачыстай цырымоніі ўводу яго ў эксплуатацыю прынялі ўдзел прадстаўнікі выканаўчай і прадстаўнічай улады на чале са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам ДАМАНЕЎСКІМ. Уразіла тое, колькі малых прысутнічала на мерапрыемстве. Дарэчы, у гэтым доме будзе жыць 92 дзіцяці!


— Будаўніцтва жылля з'яўляецца прыярытэтным складнікам дзяржаўнай палітыкі. Рашэнне праблемы нарошчвання тэмпаў жыллёвага будаўніцтва мае шматмэтавы вынік: задавальненне патрэб грамадства ў жыллі, стварэнне нармальных і бяспечных умоў жыццядзейнасці, паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі, — адзначыў у сваёй прамове Уладзімір Даманеўскі.

Пасля ўрачыстага адкрыцця адбылося святочнае мерапрыемства з чаяваннем, конкурсамі і спевамі. Увядзенне дома ў Бялынічах — гэта адзін з сацыяльна-значных падарункаў, прымеркаваных да святкавання ў краіне 7 лістапада. Кватэры для шматдзетных будаваліся на ўмовах ільготнага крэдытавання. Яшчэ 12 кватэр маюць статус арэнднага жылля і будуць прапаноўвацца маладым спецыялістам.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.