Вы тут

Аляксандр Турчын наведаў навагодняе свята ў дзіцячым доме сямейнага тыпу


Учора першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр ТУРЧЫН наведаў навагодняе свята ў дзіцячым доме сямейнага тыпу ў Лагойску, у якім выхоўваюцца дзесяць дзяцей. «У кожнага дзіцяці напярэдадні Новага года павінна быць адчуванне свята, і акцыя «Нашы дзеці» — магчымасць выканаць дзіцячыя мары», — такое меркаванне выказаў ён журналістам.


Госці пастараліся дагадзіць з падарункамі, і пра тое, што навагоднія жаданні здзейсніліся, казалі шчаслівыя твары і ўсмешкі. Дзяўчаткі атрымалі казачны домік, лялькі і тэлефоны, хлопцы — чыгунку, веласіпед і канструктар, паведамляе БелТА.

Аляксандр Турчын таксама павіншаваў дзяцей ад імя Савета па развіцці прадпрымальніцтва і адзначыў, што акцыю «Нашы дзеці» актыўна падтрымалі і беларускія бізнесмены.

«Мы ведалі, што хочуць рабяты, і пастараліся іх жаданні выканаць. Думаю, атрымалася. Такія мерапрыемствы даюць станоўчыя эмоцыі, ты можаш часцінку цеплыні і дабра падарыць малым», — дадаў ён.

Да гэтага Аляксандр Турчын наведаў школьныя навагоднія святы ў гарадскім пасёлку Балбасава пад Оршай. Разам з кіраўніцтвам Парка высокіх тэхналогій ён уручыў дзецям 600 планшэтаў.

Як паведамілі ў прэс-службе ПВТ, планшэты валодаюць тэхналогіяй камп'ютарнага зроку. Гэта рэвалюцыйная тэхналогія распрацавана спецыялістамі кампаніі Віктара Пракапені. Рэзідэнты ПВТ Facemetrіcs і Playgendary ўкараняюць унікальныя ва ўсім свеце інструменты для навучання: праграма кантралюе час працы на планшэце з дапамогай кам'ютарнага зроку. На прыкладзе ўсталявана спецыяльная праграма Nіcola, якая сочыць за выкананнем хатніх заданняў. Спецыяльная камера аналізуе рухі вачэй карыстальніка, і калі малы захоча пагуляць у гульні на планшэце, то спачатку яму прыйдзецца выканаць хатняе заданне. Такім чынам кампаніі хочуць матываваць дзяцей да вывучэння розных прадметаў з маленства: ад чытання да матэматыкі. Плануецца супрацоўніцтва з вядучымі выдавецтвамі кніг. Праект разлічаны на дзяцей ва ўзросце ад шасці да дванаццаці гадоў.

— За гэты год, які прысвечаны малой радзіме, нямала зроблена ў развіцці кожнага рэгіёна, — адзначыў першы віцэ-прэм'ер. — ІT-сфера і наш Парк высокіх тэхналогій, які рэгіструе рэзідэнтаў па ўсёй Беларусі, а значыць, ІТ-тэхналогіі ўпэўнена крочаць па ўсіх рэгіёнах краіны.

«У сваю чаргу кіраўніцтва Беларусі зробіць усё магчымае, каб па ўсёй краіне дзеці раслі і вучыліся ў роўных умовах», — дадаў Аляксандр Турчын.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.