Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі?


Не адзіным Беластокам

Трансгранічныя праекты найбольш перспектыўныя для беларуска-польскага ўзаемадзеяння.

Падобныя ініцыятывы магчыма рэалізоўваць пры ўдзеле Еўрапейскага саюза, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей Беларусі. Такую думку агучыў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч падчас сустрэчы са сваім калегам з Нацыянальнай эканамічнай палаты Анджэем Арэндарскім.

 Фота: sovrep.gov.by

«Добра, што нашы стасункі носяць не эпізадычны характар, а складваюцца ў сістэму палітычных, эканамічных, гуманітарных кантактаў», — ахарактарызаваў ва ўступнай прамове двухбаковыя адносіны Міхаіл Мясніковіч.

Адной з асноўных тэм, якія абмяркоўвалі на пасяджэнні, была падрыхтоўка да штогадовага форуму «Добрасуседства». Ён адбудзецца 5 чэрвеня ў Мінску. Спікер Савета Рэспублікі адзначыў, што мерапрыемства спрыяе развіццю і рэгіянальных, і міждзяржаўных сувязяў. Арганізуюць форум Беларуская гандлёва-прамысловая палата і Польска-беларуская гандлёва-прамысловая палата.

Супрацоўніцтва гандлёвых палат — асаблівы вектар беларуска-польскага партнёрства. Цэнтральны апарат БелГПП падпісаў пяць пагадненняў аб супрацоўніцтве з польскімі калегамі, а абласныя аддзяленні БелГПП маюць 44 адпаведныя дакументы з рэгіянальнымі палатамі Польшчы.

Пры гэтым двухбаковым кантактам ёсць да чаго імкнуцца. Неабходна больш сумесных праектаў і ініцыятыў. Адным з іх, на думку старшыні Нацыянальнай эканамічнай палаты Польшчы Анджэя Арэндарскага, можа стаць мерапрыемства для знаёмства маладых бізнесменаў дзвюх краін. Ён акцэнтаваў увагу, што асабліва цесна кантактуюць прыгранічныя палаты, напрыклад у Беластоку. У астатніх рэгіёнах партнёрству трэба надаць новы штуршок. «Рэгіянальнае супрацоўніцтва вельмі важнае. Добрасуседства будзе базіравацца на супрацоўніцтве рэгіёнаў», — канстатаваў Анджэй Арэндарскі.

На сустрэчы з беларускага боку прысутнічалі Уладзімір Калтовіч, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі, які сустаршынствуе ў сумеснай Беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, і кіраўнік Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч.

Марыя ДАДАЛКА


На варце здароўя

На мінулым тыдні на базе ўстаноў сістэмы аховы здароўя Віцебска і Віцебскай вобласці прайшло выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці на тэму «Шляхі ўдасканалення аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву», паведамілі ў Савеце Рэспублікі.

Старшыня Пастаяннай камісіі Віктар Сірэнка расказаў удзельнікам пасяджэння, што цяпер на разглядзе ў пастаяннай камісіі знаходзяцца законапраекты аб унясенні змяненняў у асноўныя заканадаўчыя акты ў сферы аховы здароўя. У прыватнасці, «Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека», «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва», «Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі», «Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях» і іншыя. Сёлета чакаецца ўнясенне ў парламент законапраектаў, якія карэктуюць законы «Аб ахове здароўя» і «Аб лекавых сродках».

У сувязі з гэтым парламентарый асноўнай мэтай мерапрыемства назваў вывучэнне вопыту работы сістэмы аховы здароўя Віцебскай вобласці і на яе прыкладзе аналіз патрэбы і актуальнасці змяненняў нарматыўна-прававой базы ў сферы аховы здароўя.

На пасяджэнне былі запрошаны спецыялісты-практыкі для абмеркавання існуючых праблем па шырокім коле пытанняў, якія датычацца развіцця медыцынскага турызму, электроннай аховы здароўя, узаемадзеяння медыцынскіх устаноў на розных узроўнях аказання дапамогі, павышэння якасці яе аказання насельніцтву, якое жыве ў сельскай мясцовасці.

Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з работай дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Жамчужына», гарадской цэнтральнай паліклінікі, абласнога дзіцячага клінічнага цэнтра, абласнога клінічнага стаматалагічнага цэнтра.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.