Вядомы вучоны-заолаг, вандроўнік, публіцыст расказаў, як у галіне светабудовы спалучаюцца навуковыя і рэлігійныя погляды.
Нядаўна чалавек-легенда савецкага тэлебачання, навуковец, доктар біялагічных навук, нязменны вядучы цыкла перадач «У свеце жывёл» Мікалай Драздоў наведаў Мінск з лекцыяй аб паходжанні Сусвету і Зямлі. Навуковыя факты, найноўшыя даследаванні цесна спляліся з філасофскімі развагамі пра стварэнне свету.
Вучоны не згодны, што Сусвет вечны і бясконцы. Ён сцвярджае, што ў яго ўсё ж ёсць пачатак, пэўная кропка, якая не была створана выпадкова.
— Выпадкова можна толькі нешта разбурыць, а не стварыць. А ўсё, што будуецца, патрабуе праграмы. Неабходнасць стваральніка ў гэтым выпадку — не рэлігійны, а навуковы тэзіс. Патрэбны аўтар праграмы, па якой матэрыя і энергія ў пэўных прапорцыях будуць гарманічна існаваць. Не ўдаючыся ў рэлігійныя падрабязнасці, можна з навуковага пункту гледжання сказаць, што Сусвет створаны. Удалася спроба на зямным шары стварыць камфортныя ўмовы для ўсіх жывых арганізмаў.
Вучоны таксама сцвярджае, што і развіццё жыцця на Зямлі ідзе па запраграмаваных законах, гэта датычыцца і эвалюцыі. Пасля доўгага пераўтварэння людзі, жывёлы, расліны, прадстаўнікі іхтыяфаўны набылі сучасны выгляд. Такім чынам, гэтая праграма паспяхова завяршылася. А праца зрабіла з чалавека чалавека разумнага.
— Але, зыходзячы з таго, што чалавек сёння робіць з планетай, разумным яго назваць нельга, — не ўтрымаўся ад такой рэмаркі навуковец. — Трэба памятаць, што калі мы канчаткова забрудзім Зямлю, то перасяліцца не будзе куды.
Вольга ПРАЛЮК
На цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі 1100 чалавек.
Уражанні тых, хто назіраў за ўрачыстасцю у рэгіёнах.
«Пакуль у нас такі моцны лідар, усё ў нас будзе добра!».