Вы тут

Самы важны кірунак дзейнасці выканаўчай улады на месцах — гэта стварэнне ўмоў для рэалізацыі патэнцыялу чалавека


Самы важны кірунак дзейнасці выканаўчай улады на месцах — гэта стварэнне ўмоў для рэалізацыі патэнцыялу чалавека

Такую думку выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы падчас сустрэчы з калектывам прыватнага прадпрыемства «Газасілікатбуд Магілёў», паведамляе БелТА.


«Самы важны кірунак дзейнасці не толькі для Магілёўскага аблвыканкама, але і для ўсёй выканаўчай улады на месцах — гэта стварэнне ўмоў для рэалізацыі патэнцыялу чалавека. Каб у яго была магчымасць хадзіць на работу, якасна выконваць ускладзеныя на яго функцыі і атрымліваць за гэта добрую плату», — звярнуў увагу Міхаіл Русы.

У Магілёўскай вобласці на 2020 год запланавана шырокая праграма развіцця ўсіх сфер жыцця. Стварэнне новай вытворчасці ў Слаўгарадзе, запуск вытворчасцяў у сферы аграпрамысловага комплексу ў Бялынічах і Крычаве, рэканструкцыя і ўзвядзенне новых медыцынскіх устаноў, стварэнне і мадэрнізацыя спартыўных аб'ектаў.

«З'яўленне вытворчасцяў забяспечыць насельніцтва новымі рабочымі месцамі. Работа ў Магілёўскай вобласці ёсць, пытанне ў тым, якую плату за яе прапануюць. Усе хочуць высокую зарплату, але не ўсе разумеюць, што для гэтага трэба не толькі ўпарта працаваць, але яшчэ і якасна выконваць ускладзеныя функцыі», — падкрэсліў Міхаіл Русы.

На прыкладзе прыватнага прадпрыемства «Газасілікатбуд Магілёў» ён адзначыў, што эфектыўная палітыка кіраўніцтва, камфортныя ўмовы працы, высокая кваліфікацыя супрацоўнікаў робяць вытворчасць паспяховай. Цяпер 80 % прадукцыі экспартуецца ў Расію і Украіну. На прадпрыемстве працуюць 234 чалавекі, у групе кампаній — 350 чалавек. Сярэдняя заработная плата складае амаль 1,3 тысячы рублёў.

«На прадпрыемствах, вытворчасцях, будоўлях і іншых сферах патрэбныя дасведчаныя кіраўнікі, якія змогуць выразна і дакладна ставіць задачу перад супрацоўнікам. Галоўнае — стварыць людзям нармальныя ўмовы не толькі ў працоўным працэсе, але і ў адукацыі, ахове здароўя і іншых сферах», — дадаў старшыня камісіі.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.